Бітва за ўраджай у пагонах. Галоўныя падзеі ў малюнках
27.07.2024, 08:00
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia
Паказваем карыкатуры на важныя падзеі апошніх тыдняў.
Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя з іх за апошнія тыдні.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Падлічыць кіраўнікоў Беларусі за апошнія тры дзесяцігоддзі проста: хопіць аднаго пальца адной рукі. Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбылася роўна 30 гадоў таму – 20 ліпеня 1994-га.
Вось тут мы пісалі, колькі кіраўнікоў суседніх дзяржаваў змянілася за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
У Беларусі супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку ДАІ, кантралююць хаду ўборачнай кампаніі. Як піша газета «СБ. Беларусь сёння», міліцыянты «кантралююць кантралёраў».
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
24 ліпеня «Гомельская Вясна» паведаміла, што 3 ліпеня з Гомельскай жаночай калоніі былі вызваленыя пяць палітычных зняволеных: Дар’і Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка.
Вызваленыя жанчыны ўваходзяць у лік 18 палітычных зняволеных, вызваленне якіх было анансаванае Лукашэнкам напярэдадні свята 3 ліпеня.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
22 ліпеня Лукашэнка заявіў пра неабходнасць «знайсці шляхі супрацы» з Еўразвязам, нагадаўшы, што «класці яйкі ў адзін кошык ні ў якім разе нельга». Чаму ён знянацку загаварыў пра сяброўства з «ненавісным Захадам» і ці ўдасца павялічыць беларускі экспарт у ЕЗ? Адказы на пытанні чытайце ў нашым матэрыяле.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
У Польшчы можа не застацца іншага выйсця, акрамя поўнага закрыцця мяжы. Да гэтага польскія ўлады падштурхоўвае рэжым у Беларусі. Пра гэта ў эфіры радыё «RMF24» заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі.
Паводле Сікорскага, стасункі паміж Польшчай і Беларуссю кепскія з віны Беларусі. Міністр замежных справаў Польшчы заявіў: «Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб стасункі палепшыліся». Сікорскі падкрэсліў, што неабходна вызваліць з турмы журналіста Анджэя Пачобута, а таксама спыніць рух нерэгулярных мігрантаў з Беларусі ў краіны ЕЗ.