У Беларусі будуць хадзіць па кватэрах – правяраць сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыю
26.07.2024, 14:02
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: mgpu.ru)
podpis źródła zdjęcia
Спытаюць пра духоўна-маральныя каштоўнасці і грамадскае жыццё.
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правядзе апытанне беларусаў пра сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пытанні праз тэлефон і падчас пакватэрнага абыходу. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: mgpu.ru)
Даследаванне праводзіцца ў Менску, абласных цэнтрах, асобных раённых цэнтрах і сельскіх населеных пунктах.
Да 26 ліпеня праходзіла тэлефоннае сацапытанне «Меркаванне насельніцтва пра актуальныя пытанні жыцця». Далей да 8 жніўня 2024 года сацыёлагі будуць хадзіць па кватэрах, каб правесці «маніторынг сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі» ў Беларусі.
Пытанні, зададзеныя беларусам, будуць складацца з трох блокаў: