навіны

У Беларусі растуць заробкі на фоне попыту на кадры – ЕАБР

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Колькасць вакансіяў вырасла на 16,7 % з пачатку года.

Рэальныя заробкі ў Беларусі выраслі на 11,2 % у гадавым выражэнні ў чэрвені 2024 года. Гэта адбываецца на фоне высокага попыту з боку кампаніяў на працоўныя рэсурсы, паведамляе ЕАБР.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. (Фота: Белсат)
У Беларусі працягваецца зніжэнне колькасці занятых: – 0,8 % па выніках траўня ў параўнанні з траўнем 2023 года.
«Колькасць вакансіяў вырасла на 16,7 % з пачатку года, абнавіўшы гістарычны максімум і дасягнуўшы 3,8 % ад працоўнага насельніцтва. Пры гэтым узровень беспрацоўя ў другім квартале знізіўся да гістарычнага мінімуму 3 %», – піша ЕАБР.
29 ліпеня ў Рэспубліканскім банку вакансіяў шукалі 164 652 работнікі. Аб’яваў за апошні месяц – 64 415. Пры гэтым рэзюмэ выкладзеныя 12 970, а за апошні месяц – усяго 770.
У лютым 2024 года «Белсат» фіксаваў, што ў Рэспубліканскім банку вакансіяў было 137 256 вакансіяў і 12 202 рэзюмэ.
Цяпер самыя запатрабаваныя пазіцыі ў банку вакансіяў – кіроўца аўтамабіля, прыбіральнік памяшканняў, доктар-спецыяліст, медычная сястра-спецыялістка (медычная сястра), падсобны рабочы.
Шукаюць працу бухгалтары, эканамісты, кіроўцы аўтамабіля, інжынеры.
Арсен Рудэнка

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10