навіны

Палітвязням, у якіх канчаюцца тэрміны зняволення, прапанавалі пісаць прашэнні аб памілаванні

Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта апавялі сваякі зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў калоніі № 15 каля Магілёва.

Палітычным вязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкаю на сваякоў асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі № 15 каля Магілёва.
Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Крыніца таксама апавяла, што ў пачатку ліпеня з калоніі паводле амністыі выйшлі некалькі палітвязняў з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. Цяпер жа выклікаюць вязняў, у якіх неўзабаве канчаюцца тэрміны:


,,

«Месяц, а то і пара тыдняў – і на свабоду. І прапанавалі ім пісаць прашэнні аб памілаванні. Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць. Некаторыя цяпер думаюць, ці варта пагаджацца, бо і без таго спадзяюцца выйсці неўзабаве на волю».


Колькасці тых, каму прапанавалі пісаць прашэнні аб памілаванні, суразмоўца радыё «Свабода» не ведае:


,,

«Гэта некалькі чалавек, не адзінкі. Але сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка».


Паводле праваабаронцаў, у пачатку ліпеня на волю паводле амністыі і праз памілаванне выйшлі каля 20 палітвязняў.
Публічна адразу агучылі толькі імя лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, хворага на рак і асуджанага да 10 гадоў калоніі.
Пазней стала вядома, што на волю праз памілаванне з Гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітзняволеныя Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10