навіны

У калоніях і турмах зноў збіраюць прашэнні аб памілаванні – «Dissidentby»

Сцены і вышка калоніі № 5 у Івацэвічах. (Фота: postalovsky-a.livejournal.com)
Сцены і вышка калоніі № 5 у Івацэвічах. (Фота: postalovsky-a.livejournal.com)
podpis źródła zdjęcia

«У некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА».

У калоніях, турмах і папраўчых установах адкрытага тыпу пачалася яшчэ адна хваля збору прашэнняў аб памілаванні, паведамляе праект па падтрымцы палітвязняў «Dissidentby».
Сцены і вышка калоніі № 5 у Івацэвічах. (Фота: postalovsky-a.livejournal.com)
Сцены і вышка калоніі № 5 у Івацэвічах. (Фота: postalovsky-a.livejournal.com)
«Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання, шмат», – піша «Dissidentby».
Папярэдняя хваля была напярэдадні 3 ліпеня. Праваабаронцы зафіксавалі, што ў гэтую дату 18 чалавек выйшлі па памілаванні.
Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення.
«Верагодна, гэта звязана з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні – ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням», – паведамлялі праваабаронцы «Вясны».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10