навіны

Камала Гэрыс сабрала $ 200 мільёнаў на перадвыбарчую кампанію за тыдзень

Камала Гэрыс. (Фота: Kamala Harris / X)
Камала Гэрыс. (Фота: Kamala Harris / X)
podpis źródła zdjęcia

У пачатку ліпеня кампанія Доналда Трампа заявіла, што ў другім квартале сабрала $ 331 млн.

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гэрыс, якая разлічвае заняць месца кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах замест Джо Байдэна, сабрала $ 200 млн на сваю кампанію за тыдзень. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка выбарчай кампаніі Роб Флээрці.
Камала Гэрыс. (Фота: Kamala Harris / X)
Камала Гэрыс. (Фота: Kamala Harris / X)
«Да дня выбараў засталося 100 дзён, вось вам цікавы момант.
За тыдзень з моманту пачатку працы @KamalaHarris сабрала 200 мільёнаў долараў. 66 % гэтай сумы паступае ад новых донараў. Мы зарэгістравалі 170 000 новых валанцёраў», – напісаў у X Роб Флээрці.
Для параўнання: у пачатку ліпеня кампанія Доналда Трампа заявіла, што ў другім квартале сабрала $ 331 млн, перавысіўшы $ 264 млн, сабраных кампаніяй Байдэна і ягонымі хаўруснікамі-дэмакратамі за той жа перыяд.
Джо Байдэн завяршыў сваю перадвыбарчую кампанію і падтрымаў Гэрыс як кандыдатку ад дэмакратаў на выбарах 5 лістапада супраць рэспубліканца Доналда Трампа.
Паводле Reuters/Ipsos, апытанні, праведзеныя за апошні тыдзень, паказалі, што Гэрыс і Трамп практычна зраўняліся, гэта стварае перадумовы для напружанай барацьбы.
Гэрыс заручылася падтрыманнем большасці дэлегатаў з’езду Дэмакратычнай партыі, гэта, хутчэй за ўсё, гарантуе, што яе будзе абвесцяць кандыдаткаю на прэзідэнта ад партыі ў наступным месяцы.
«Гэтак, нашая віцэ-прэзідэнтка – намінальная кандыдатка. Мы правядзём афіцыйнае галасаванне 1 жніўня», – заявіў старшыня Дэмакратычнага нацыянальнага камітэту Джэймі Гэрысан.
Байдэн зняў сваю кандыдатуру з выбараў на фоне пытанняў пра век і здароўе пасля няўдалага выступу на дэбатах супраць Трампа ў канцы чэрвеня. Палітык паабяцаў заставацца на пасадзе прэзідэнта да канца тэрміну, 20 студзеня 2025 года.
«Reuters» адзначае: паводле апытанняў, пасля катастрафічнага выступу Байдэна на дэбатах Трамп нарошчваў перавагу, але ўступленне Гэрыс у гонку змяніла дынаміку.
Апублікаванае ў чацвер апытанне «New York Times» / «Siena College» паказала, што Гэрыс скараціла значны адрыў ад Трампа, у той час як у апытанні «Wall Street Journal», апублікаваным у пятніцу, Трамп апярэджваў яе на два адсоткавыя пункты. Апытанне «Reuters» / «Ipsos», апублікаванае 23 ліпеня, паказала перавагу Гэрыс на два пункты.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10