навіны

Сталічныя ўлады ліквідуюць Менскае роварнае таварыства

Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: архіў Тараса Цялькоўскага)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: архіў Тараса Цялькоўскага)
podpis źródła zdjęcia

Летась паводле палітычнага артыкулу быў асуджаны намеснік дырэктара арганізацыі.

У Менскім гарадскім судзе 6 жніўня мае разглядацца пазоў аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Менскае роварнае таварыства», піша «Позірк».
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: архіў Тараса Цялькоўскага)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: архіў Тараса Цялькоўскага)
Працэс, ініцыяваны галоўным упраўленнем юстыцыі Менгарвыканкаму, будзе весці суддзя Алена Шэмет. Пачатак пасяджэння а 14-й гадзіне.
Менскае роварнае таварыства займаецца развіццём і папулярызацыяй роварнага руху і ровару як гарадскога транспарту. Арганізацыя была зарэгістраваная 16 сакавіка 2011 года.
22 сакавіка 2023 года праўленне таварыства заявіла сталічным уладам пра намер працягваць дзейнасць. У гарвыканкам была пададзеная справаздача, з якой вынікала, што сябрамі таварыства ёсць 671 асоба.
Арганізацыя паведамляла ўладам, што цягам года яе сябры распрацоўвалі прапановы «наконт стварэння нормаў усталявання роварных стаянак», вялі маніторынг тэхнічных нормаў, бралі ўдзел у «грамадскіх абмеркаваннях, датычных інфраструктуры».
9 сакавіка 2023 года намеснік дырэктара таварыства Максім Пучынскі быў асуджаны да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскім парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пасля прысуду мужчына пакінуў Беларусь.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10