навіны

Палітвязня Юрыя Зянковіча будуць судзіць паводле новай крымінальнай справы

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Гэтым разам – за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» паводле ч. 2 арт. 411 КК.

Са звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва палітзняволенага Юрыя Зянковіча пачнуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.
Юрась Зянковіч. (Фота: Юрась Зянковіч / Facebook)
Юрась Зянковіч. (Фота: Юрась Зянковіч / Facebook)
Юрый Зянковіч – юрыст, асуджаны паводле «справы змоўцаў». Яго абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і асудзілі на 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У гэтай справе праходзілі таксама літаратуразнаўца ды палітолаг Аляксандр Фядута і кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – ім прысудзілі 10 гадоў кожнаму. Фядуту, Кастусёва і Зянковіча прызналі вінаватымі ў «змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам».
27 снежня 2022 года ў судзе Мядзелю разглядалася новая справа супраць Юрыя аб «знявазе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). З пярэдняй інфармацыі, Зянковічу тады дадалі яшчэ паўгода.
Спачатку Юрый адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, дзе на яго аказваўся ціск. Палітвязень правёў у ШІЗА 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
Цяпер стала вядома, што 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва палітвязня пачнуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы» паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.
Юрась Зянковіч – юрыст, з 2007 года жыў у Злучаных Штатах Амерыкі, куды пераехаў разам з бацькамі. Да эміграцыі быў адным з рэгіянальных лідараў Партыі БНФ і дэпутатам Менскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў. Як дэпутат дабіўся, каб у Ждановічах з’явілася вуліца Васіля Быкава. Зянковіч мае грамадзянства Беларусі і ЗША. Уладальнік некалькіх юрыдычных офісаў, у тым ліку ў Менску, стала жыў у Г’юстане. Хацеў вылучацца ад Партыі БНФ кандыдатам на прэзідэнцтва ў 2020 годзе, але прайграў Аляксею Янукевічу. Падчас пратэстаў у жніўні 2020-га быў асуджаны на 10 дзён арышту, адбываў іх у ізалятары Мядзельскага РАУСу, трымаў там галадаванне пратэсту.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10