навіны

30 ліпеня ў Беларусі зноўку непагадзь – навальніцы і моцны вецер

Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: АЗ / Белсат)
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: АЗ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Разбурэнні пасля ўчорашняй непагадзі аднаўляюць дагэтуль. 

Праз моцны вецер у Беларусі на 30 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе «Белгідрамет». Разбурэнні пасля ўчорашняй непагадзі аднаўляюць дагэтуль.
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: АЗ / Белсат)
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: АЗ / Белсат)
Нагадаем, учора ў Беларусі два чалавекі пацярпелі ў выніку падзення дрэваў падчас навальніцы, некалькі сотняў паселішчаў зазналі перабоі з электрычнасцю.
Сёння прагнозы таксама не лепшыя. На аўторак, 30 ліпеня, сіноптыкі прадоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы з парывамі ветру да 14 м/с, а днём месцамі да 15 – 20 м/с. Тэрмометры пакажуць +20… +22 °C.
Памятайце, ад маланкі і моцнага ветру нельга хавацца пад дрэвамі. Лепш быць мокрым, але жывым. Таксама не стойце каля рэкламных шчытоў, лёгкай агароджы, любых ненадзейных канструкцыяў, прыпынкаў грамадскага транспарту, бо яны маюць вялікую паруснасць і могуць вас накрыць.
У любым месцы падчас навальніцы трэба асцерагацца ЛЭП, не падыходзіць да іх, нават калі бура скончыцца. Таксама лепш пазбягаць мастоў, пуцеправодаў, павільёнаў, – усяго, што можа на вас упасці.
Самае простае і відавочнае ў горадзе – забегчы ў пад’езд, краму, любое памяшканне побач. Калі такіх няма – таксама трэба шукаць любую няроўнасць у глебе: яміну, канаву і падобнае. Гэта ўвогуле ўніверсальнае правіла ратавання ад раптоўнага ўрагану.
Калі навальніца заспела вас у дарозе, трэба найперш спыніцца, пажадана там, дзе няма дрэваў, і ўключыць аварыйную сігналізацыю. Калі вы на пляжы і пачынаецца бура, лепш заставацца там, дзе вы і былі – на пяску.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10