Праз спыненне транзіту нафты Славаччына можа перакрыць пастаўку дызелю Кіеву
30.07.2024, 07:06
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pixabay)
podpis źródła zdjęcia
Гэта можа здарыцца, калі афіцыйны Кіеў не адновіць транзіт расейскай нафты, паведамляе «Dennik N».
Славацкі нафтаперапрацоўчы завод «Slovnaft» можа перакрыць пастаўкі дызелю ва Украіну. Гэта адбудзецца, калі афіцыйны Кіеў не адновіць транзіт расейскай нафты, паведамляе «Dennik N».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Pixabay)
Паводле словаў прэмʼер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца, «Slovnaft» забяспечвае 10 % спажывання Украінаю дызельнага паліва.
Нагадаем, Славаччына і Вугоршчына атрымліваюць нафту з Расеі праз нафтаправод «Дружба». Напрыканцы чэрвеня Украіна абмежавала транзіт нафты «Лукойла» праз сваю тэрыторыю. Паводле Міністэрства замежных справаў Вугоршчыны, краіна кожны год атрымлівае каля 2 млн тон сырой нафты ад «Лукойла». Славаччына яшчэ болей – каля 2,5 млн тон, і гэта 45 % усяго імпарту.
Вугоршчына і Славаччына звярнуліся ў Еўракамісію і папрасілі пераканаць Украіну аднавіць транзіт. Аднак іх зварот не быў падтрыманы.