У іх нібыта знайшлі марыхуану.
навіны
У Беларусі затрымалі чатырох грамадзянаў Латвіі, якія прыехалі на фестываль

podpis źródła zdjęcia
Міністэрства замежных справаў Латвіі паведаміла, што ў Беларусі затрыманыя чацвёра латвійцаў. Пра гэта піша «Delfi».
У МЗС Латвіі пра затрыманні грамадзянаў краіны даведаліся ад іхных сваякоў. Інфармацыя ад уладаў Беларусі цяпер удакладняецца.
Паводле звестак «Delfi», маладыя людзі прыехалі ў Беларусь на фестываль (імаверна, «Віва Браслаў»). У машыне нібыта была знойдзеная марыхуана, і ўсе чацвёра былі затрыманыя.
МЗС Латвіі па-ранейшаму рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь, улічваючы значныя рызыкі для бяспекі. Паводле латвійскага боку, падарожнікі ў Беларусі могуць зазнаць правакацыі з боку беларускіх службаў, быць ілжыва абвінавачаныя ў парушэнні беларускага заканадаўства і ў выніку арыштаваныя. Магчымасці Латвіі ў аказанні дапамогі такім людзям вельмі абмежаваныя, падкрэсліваюць у МЗС.
Глеб Нержын belsat.eu