навіны

У Беларусі праз непагадзь пацярпелі два чалавекі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Некалькі сотняў паселішчаў зазналі перабоі з электрычнасцю.

Два чалавекі пацярпелі ў выніку падзення дрэваў падчас навальніцы ў Беларусі, некалькі сотняў паселішчаў зазналі перабоі з электрычнасцю.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў Бабруйску дрэвам, якое ўпала ад парыву ветру, была траўмаваная пенсіянерка. Яе шпіталізавалі.
Каля аграгарадку Ярэмічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласці быў траўмаваны ляснік: на яго ўпала галіна, сарваная з дрэва моцным ветрам.
У вёсцы Яромічы Кобрынскага раёну ўпала металічная воданапорная вежа вышынёю каля 14 м. У выніку без вады часова засталіся 10 шматкватэрных і 61 прыватны жылы дом, але неўзабаве водазабеспячэнне было адноўленае.
Міністэрства энергетыкі паведамляе, што ў першай палове дня 29 ліпеня шквалісты вецер прывёў да росту колькасці адключэнняў электрычнасці. Асноўная прычына – падзенне дрэваў і галін на правады. Станам на сярэдзіну дня працы над аднаўленнем электразабеспячэння працягваліся ў 474 паселішчах, у асноўным у Гарадзенскай і Менскай вобласцях.
На Гарадзеншчыне пацярпелі ад непагадзі больш за 300 паселішчаў. Мацней за ўсё – Іўеўскі, Астравецкі, Шчучынскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Слонімскі, Дзятлаўскі і Ваўкавыскі раёны.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10