Дзе і ў якім статусе цяпер перабывае затрыманы, невядома.
навіны
Спецназ затрымаў жыхара Берасця за ўдзел у пратэстах 2020 года

podpis źródła zdjęcia
Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паказалі відэа жорсткага затрымання беларуса, якога вінавацяць ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.
Затрыманне праводзіў атрад спецназу «Шторм», створаны ва ўнутраных войсках МУС Беларусі ў 2023 годзе.
На «пакаянным» відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына ў кайданках кажа, што падчас пратэстаў нібыта быў нападпітку. Таксама ён распавёў, што некаторыя пратэстоўцы 10 жніўня 2020 году разбіралі плітку і кідалі ў сілавікоў петарды.
Сцвярджаецца, што ў ягоным тэлефоне дагэтуль захоўваліся відэа з той акцыі.
Дзе і ў якім статусе цяпер перабывае затрыманы, невядома.
Глеб Нержын belsat.eu