навіны

У Францыі невядомыя атакавалі тэлекамунікацыйныя сеткі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Перабоі закранулі некалькі французскіх аператараў сувязі.

У Францыі мінулай ноччу невядомыя пашкодзілі оптавалаконныя сеткі адразу ў шасці дэпартаментах. Перабоі закранулі некалькі французскіх аператараў сувязі, паведамляе RFI.
Як перадае AFP, пашкоджанні ўчыненыя ў дэпартаментах на поўдні, поўначы і паўночным усходзе Францыі. У паліцыі гэтыя здарэнні назвалі актамі «начнога сабатажу».
Паводле «Le Parisien», пашкоджанні зазналі сеткі сама меней трох буйных французскіх тэлекам-правайдэраў: SFR, «Bouygues» і «Free».
Як паведаміла дзяржаўны сакратар у пытаннях лічбавых тэхналогіяў пры міністэрстве эканомікі Марына Фэрары, дзеянні зламыснікаў прывялі да «лакальных» наступстваў для доступу ў інтэрнэт, стацыянарнай і мабільнай тэлефоннай сувязі.


,,

«Я самым рашучым чынам асуджаю гэтыя подлыя і безадказныя акты», – заявіла дзяржсакратар.


Раней, у ноч на 26 ліпеня, серыя падпалаў адбылася на французскіх высакахуткасных чыгунках, што прывяло да масавых перабояў у руху цягнікоў. Улады падазраюць у гэтых дыверсіях ультралевыя групоўкі.
«Reuters» са спасылкай на крыніцу ў паліцыі паведамляе, што пра сувязь паміж інцыдэнтамі на чыгунцы і на тэлекамунікацыйных сетках казаць пакуль заўчасна.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10