навіны

У Нямеччыне адбыўся выбух на буйным хімічным заводзе

Пажар на хімічным заводзе BASF у Нямеччыне. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
Пажар на хімічным заводзе BASF у Нямеччыне. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Пацярпелі 14 асобаў.

На найбуйнейшым хімічным заводзе Нямеччыны BASF 29 ліпеня адбыўся выбух, 14 асобаў пацярпелі. Пра гэта паведамляе «Bild».
Пажар на хімічным заводзе BASF у Нямеччыне. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
Пажар на хімічным заводзе BASF у Нямеччыне. (Фота: BILD_Russian / Telegram)
Як зазначаецца ў прэс-рэлізе прадпрыемства, «выбух з наступным пажарам на заводзе ў паўднёвай частцы прадпрыемства BASF у Людвігсгафэне» адбыўся каля 12 гадзінаў.
Над Мангаймам (зямля Бадэн-Вюртэмбэрг) і Людвігсгафэнам (зямля Рэйнланд-Пфальц) утварылася вялізнае воблака дыму. На заводзе BASF задзейнічалі пажарную брыгаду. Паводле кампаніі, машыны экалагічнага маніторынгу працуюць на тэрыторыі заводу і за яе межамі.
А 14:00 кампанія паведаміла, што пажар ужо патушаны. У выніку інцыдэнту 14 супрацоўнікаў атрымалі нязначныя траўмы і ў мэтах засцярогі перабываюць пад наглядам лекараў, гаворыцца ў заяве.
Гарадскія ўлады і пажарная ахова папярэдзілі пра небяспеку ў сувязі з выкідамі прадуктаў гарэння.
Пажарныя просяць людзей абʼязджаць пацярпелыя раёны, трымаць вокны і дзверы зачыненымі і выключыць сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10