навіны

«Чарговая правакацыя рэжыму»: Святлана Ціханоўская пра атаку на беларускую краму

Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Беларусам і літоўцам трэба спыняць правакатараў разам».

Напад на краму беларуса «Kropka» ў Вільні – правакацыя рэжыму Лукашэнкі, каб пасварыць літоўцаў і беларусаў, лічыць Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
«Месяц таму я наведвала беларускую прастору «Kropka» ў Вільні, якую стварыў былы беларускі палітвязень Зміцер Фурманаў. І навіна пра атаку на краму стала для мяне шокам. Гэта абсалютна непрымальна, абуральна і небяспечна. Гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве, а таксама пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці», – кажа Святлана Ціханоўская.
Яна адзначае, што важны не толькі сам факт нападу, але і мэтавая спроба распаліць міжэтнічную варожасць.
«У беларускім і літоўскім грамадствах няма і не павінна быць месца ксенафобіі ў любых яе праявах.


,,

Мы на сувязі з літоўскімі ўладамі, накіравалі афіцыйны запыт – паліцыя шукае выканаўцаў. Я ўдзячная, што Літва надае высокую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву з палітычных прычынаў. Беларусам і літоўцам трэба спыняць правакатараў разам», – кажа Ціханоўская.


Таксама яна выказвае словы падтрымання Змітру Фурманаву.
Здарэнне з атакай на краму адбылося ў ноч на 28 ліпеня. Невядомы разбіў шыбы ў краме «Kropka» і напісаў па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Сузаснавальнік крамы Зміцер Фурманаў сказаў «Белсату», што таксама лічыць гэта правакацыяй лукашыстаў і спробаю пасварыць літоўцаў і беларусаў.
«Насупраць нас ёсць рэстарацыя, у іх ёсць камера звонку, і там бачна, што асоба разбівае шыбы і потым фатаграфуе. Выглядае як замоўленая правакацыя», – сказаў Фурманаў.
Ён паведаміў, што інцыдэнт ніяк не адаб’ецца на працы крамы.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10