навіны

У Наваградку спалілі аўтамабіль завадскога ідэолага, адказнага за масавыя арышты

«Audi 80», згарэлая ў Наваградку, Беларусь. 30 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
«Audi 80», згарэлая ў Наваградку, Беларусь. 30 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Афіцыйна – ці то «да ўзгарання прывяло кароткае замыканне», ці то «прычыны высвятляюцца».

30 ліпеня а 3-й гадзіне ночы на вуліцы Драздовіча ў Наваградку гарэў аўтамабіль «Audi 80». Паводле звестак «Белсату», невядомыя падпалілі яго каля дома ўладальніка – Віктара Машчара, намесніка начальніка ў ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні «Наваградскага заводу газавай апаратуры».
«Audi 80», згарэлая ў Наваградку, Беларусь. 30 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
«Audi 80», згарэлая ў Наваградку, Беларусь. 30 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, агонь паспеў пашкодзіць панэль прыбораў машыны.
Папярэдняя версія МНС – да ўзгарання прывяло кароткае замыканне электраправодкі. Аднак мясцовая дзяржаўная газета «Новае жыццё» піша, што прычына пажару яшчэ высвятляецца.
«Audi 80», згарэлая ў Наваградку, Беларусь. 30 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
«Audi 80», згарэлая ў Наваградку, Беларусь. 30 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
52-гадовы Віктар Машчар да прыходу на завод служыў у міліцыі – у аддзеле ўнутраных справаў Наваградскага райвыканкаму. Пайшоў у адстаўку ў 2022 годзе ў званні падпалкоўніка.
На заводзе былы супрацоўнік міліцыі адразу пачаў выяўляць працоўных, у якіх былі падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Людзей затрымлівалі, а пасля таго, як яны адбылі пакаранне, звальнялі з працы. Машчар неаднаразова прымушаў працаўнікоў заводу здаваць тэлефоны на правяранне міліцыянтам.
Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10