навіны

Еўракамісія папросіць у Вугоршчыны тлумачэнняў наконт спрашчэння ўезду для беларусаў і расейцаў

Спікер Еўракамісіі Аніта Гіпэр. (Фота: скрыншот відэа з commission.europa.eu)
Спікер Еўракамісіі Аніта Гіпэр. (Фота: скрыншот відэа з commission.europa.eu)
podpis źródła zdjęcia

Еўракамісію непакояць пытанні бяспекі.

Еўракамісія папросіць Вугоршчыну растлумачыць, якім чынам краіна мае намер пускаць да сябе паводле спрошчанай працэдуры грамадзянаў Беларусі і Расеі і як маюць выконвацца патрабаванні ўезду ў Шэнгенскую зону. Пра гэта распавяла спікерка Еўракамісіі Аніта Гіпэр.
Спікер Еўракамісіі Аніта Гіпэр. (Фота: скрыншот відэа з commission.europa.eu)
Спікер Еўракамісіі Аніта Гіпэр. (Фота: скрыншот відэа з commission.europa.eu)
Еўракамісія будзе ў кантакце з вугорскімі ўладамі з нагоды іх пастановы пускаць на сваю тэрыторыю грамадзянаў Беларусі і Расеі паводле спрошчанай працэдуры. Еўракамісія хоча высветліць, наколькі маштабнымі будуць візавыя паслабленні і іх адпаведнасць нормам бяспекі.
«Расея выступае пагрозаю бяспекі для ЕЗ. Усе інструменты на ўзроўні краінаў – чальцоў ЕЗ мусяць запэўніць бяспеку Еўразвязу і браць пад увагу бяспеку Шэнгенскай зоны агулам», – сказала Аніта Гіпэр.
Вугоршчына абавязаная забяспечваць выкананне ўсіх патрабаванняў адносна ўезду ў Шэнгенскую зону, нагадала яна.
«Гэта датычыць не толькі наяўнасці візаў ці актуальных відаў на жыхарства, але і адсутнасці іх у чырвоных спісах у базах звестак Шэнгенскай зоны», – адзначыла Аніта Гіпэр.
У пачатку ліпеня Вугоршчына апублікавала дакумент, згодна з якім спрашчае ўмовы ўезду для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Ім будзе выдавацца «нацыянальная карта» на два гады. Для тых, хто захоча працаваць у краіне, ёсць магчымасць падаўжэння.
Гэтая пастанова выклікала абурэнне ў Еўрапарламенце. Старшыня Еўрапейскай народнай партыі, самай буйной у Еўрапарламенце, Манфрэд Вэбэр заклікаў Брусель прыняць захады супраць Вугоршчыны.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10