навіны

Зяленскі праінспектаваў мяжу з Беларуссю

Уладзімір Зяленскі (Фота: President.gov.ua)
Уладзімір Зяленскі (Фота: President.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

Валынь працягвае актыўна ўмацоўваць украінска-беларускую мяжу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Валынскую вобласць Украіны, што мяжуе з Беларуссю і Польшчай, правёў нараду наконт бяспекі і праверыў будаванне фартыфікацыяў. З пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання тут былі пабудаваныя супрацьтанкавыя равы, загараджальныя платы і апорныя пункты з агнявымі пазіцыямі.
Уладзімір Зяленскі (Фота: President.gov.ua)
Уладзімір Зяленскі (Фота: President.gov.ua)
30 ліпеня падчас працоўнай паездкі ў Валынскую вобласць Уладзімір Зяленскі наведаў памежны ўчастак. Прэзідэнт Украіны агледзеў уладкаванне траншэяў, агнявых збудаванняў і пазіцыяў, бліндажоў. На кірунках імавернага руху браняванай тэхнікі акупантаў устаноўленыя жалезабетонныя канструкцыі і ахоўныя збудаванні для хавання асабовага складу.


,,

«З нашага боку ёсць трывалая абарона і ў асабовым складзе паводле колькасці, і ў лініях абароны. Ва ўсіх вобласцях, што маюць мяжу з Расеяй і Беларуссю, таксама павялічылі колькасць памежнікаў. І мы працягваем гэта ўзмацняць», – выказаўся Зяленскі.


Валынь актыўна ўмацоўвае ўкраінска-беларускую мяжу. На большай частцы мяжы ўжо ўсталяваная сістэма інжынерных загародаў. Памежнікі працягваюць капаць супрацьтанкавыя равы і ставіць платы.
Як паведаміла прэс-сакратарка валынскіх памежнікаў Маргарыта Вяршыніна, новы металічны плот будуюць у багністых і цяжкадаступных месцах, дзе выкарыстоўваюцца жалезабетонныя піраміды, якія ў народзе называюць «зубамі дракона». Гэтыя канструкцыі разлічаныя на супрацьстаянне руху цяжкой тэхнікі, іх ставяць там, дзе тэрыторыя больш сухая.
Надзея Вольная belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10