
Серыял-анталогія ў стылі чорнай абсурдысцкай трагікамедыі, натхнёны штодзённмі навінамі з Беларусі і з-за яе межаў: рэпрэсіі, затрыманні, прававы дэфолт, беззаконне чыноўнікаў і сілавікоў, насаджэнне дзяржаўнай ідэалогіі ў школах ды ўрэшце вайна ва Украіне. Творцы давялі кожную падзею да абсурду, паказаўшы, чым гэта ўсё можа скончыцца. З кожным днём тое, што адбываецца ў серыяле, робіцца ўсё больш падобным да рэчаіснасці.
У галоўных ролях: Андрэй Новік, Валянціна Гарцуева, Ігар Сігоў, Алег Гарбуз, Яна Траянава.