Пра нас

Як можна падтрымаць тэлебачанне «Белсат» і Беларусь


Тэлебачанне «Белсат» мае фонд «Зона Салідарнасці». Мы збіраем грошы на аплату штрафаў журналістам і асуджаным, а таксама на дапамогу рэпрэсаваным.

ПОДДЕРЖАТЬ

Тэлебачанне «Белсат» фінансуецца пераважна з бюджэту польскай дзяржавы.

У сваёй стратэгіі развіцця тэлеканал разлічвае на паступовае павелічэнне замежных датацыяў такім чынам, каб праект рабіўся сапраўды міжнародным. Калі большасць выдаткаў на рэалізацыю праекту прыпадае на польскі бок, то гэта дазваляе замежным партнёрам пазбегчы фінансавай рызыкі. Іх удзел мае ключавое значэнне з прычыны палітычнай мэтазгоднасці ды стабільнасці праекту. Важна таксама, каб беларусы ведалі, што могуць разлічваць на падтрыманне міжнароднае супольнасці.

Міжнароднае фінансавае спрыянне магло б прынесці найбольшы вынік, калі б выкарыстоўвалася на набыццё і вытворчасць новых праграмаў, што мае істотнае значэнне для павышэння прывабнасці тэлеканалу. Замежная дапамога была б таксама пажаданаю для аплаты навучальных курсаў для кадраў каналу і для набыцця тэхнікі, якою маглі б карыстацца журналісты ў Беларусі.

У залежнасці ад прапанаванае сумы, урады краінаў-партнёраў змогуць выбраць, якія праграмы хацелі б спансараваць і ў якой ступені.

Урады і ўстановы, зацікаўленыя ў падтрыманні праекту, просім звяртацца:

Фонд «Зона Салідарнасці»

Вуліца Sękocińska 18/2, 02-313 Warszawa

e-mail: info@solidarityzone.org

тэлефон: +48 609 669 953

 

«Белсат» запрашае да супрацы рэкламадаўцаў і камерцыйных спонсараў: тэлеканал прапаноўвае рэкламныя паслугі (праз Бюро рэкламы Польскага тэлебачання). Фірмы, зацікаўленыя размяшчэннем рэкламы і спансаваннем праграмаў «Белсату», просім звяртацца па адрасу:

Тэлебачанне «Белсат»

ul. J. P. Woronicza 17

00-999 Warszawa, Polska

T. +48 605 605 630

F. +48 22 547 62 11

E. belsat.eu@gmail.com