вусная гісторыя

Мы завіталі ў госці да сапраўднай ліцвінкі!
«Мова нанова» завітала ў госці да спадарыні Стэфаніі Шушкевіч з вёскі Чапурнішкі на Віленшчыне. Ейныя іранічныя аповеды дазваляюць беларусам перанесціся ў час Вялікага Княства Літоўскага і адчуць сябе сапраўднымі ліцвінамі. У граматычнай частцы традыцыйна пазнаёмім гледачоў з некалькімі моўнымі цікавінкамі.
20.12.2021
Як біліся і як мірыліся на польска-беларускай мяжы
«Мова нанова» паехала праверыць сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі ды сустрэла пані Фэлю. Яна шмат распавяла пра тое, як тут суіснавалі «мазуры» і «русіны» ды чым іх здзівілі чырвонаармейцы ў 1939 годзе. І ўсё гэта – па-беларуску! У граматычнай частцы пагаворым пра «псеўдасяброў перакладчыка», словы, якія ў польскай і беларускай мовах гучаць аднолькава ці падобна, але азначаюць зусім розныя рэчы.
22.11.2021
Остарбайтаркі
Гераіні фільму – остарбайтаркі, жанчыны, якіх у Другую сусветную вайну вывезлі з акупаванай тэрыторыі Беларусі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Іх было больш за 200 тысячаў, а на сёння засталося ўсяго некалькі сотняў. Ім ад 83 да 99 гадоў, бальшыня ніколі публічна не дзялілася сваймі асабістымі гісторыямі.
28.01.2021
Вусная гісторыя супраць савецкай прапаганды. Праўда простых людзей
«Вусная гісторыя» – даследаванне мінулага на падставе апытання жывых сведкаў падзей. Якія асаблівасці беларускай вуснай гісторыі? Ці адрозніваюцца яе рэканструкцыі лёсавызначальных падзеяў ХХ ст. ад ацэнак гэтак званай «пісанай» гісторыі?
26.05.2020
«Залаты век Беларусі». Быў, ёсць, будзе?
«Залаты век Беларусі» – тэрмін, які не сустрэнеш у афіцыйных падручніках і энцыклапедыях, але ён шырока выкарыстоўваецца ў прыгожым пісьменстве і ў навуковай гістарыяграфіі.
09.05.2017
Якую праўду пра Другую сусветную вайну хаваюць улады Беларусі?
Еўропа адзначыла гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны. 8 траўня 45-га года ўступіў у сілу безагаворачны акт аб капітуляцыі Нямецкіх узброеных сілаў. Нават праз 7 дзясяткаў гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Беларусі на афіцыйным узроўні кажуць пра яе не ўсю праўду.
09.05.2017
Альбярцін Пуслоўскіх. Айчына даражэй за маёнтак
Шляхецкі род Пуслоўскіх з – пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альбярцін у пасёлак Фабрычны. Сапраўдную назву вярнулі ўжо ў незалежнай Беларусі.
01.05.2017
На скрыжаваннях Еўропы. Старажытны Віцебск
З племяннога цэнтру крывічоў ужо ў канцы Х ст. пры зліцці малой рэчкі Віцьбы з магістральнаю Дзвіною вырас вялікі і багаты горад. Доўгі час Віцебск быў у цені Полацку і быў яму палітычна падпарадкаваны. У ХІІ ст. здабыў самастойнасць. Надзвычай спрыяльныя ўмовы для захавання ў зямлі арганічных матэрыялаў зрабілі Віцебск раем для археолагаў: сёння гэта найлепш даследаваны горад краіны, хоць загадак у яго гісторыі шмат. Да сёння трывае дыскусія пра тапаграфію Віцебску XIXIII стст. Ці могуць быць у Віцебску новыя археалагічныя адкрыцці? Што сталася з падземным музеем сярэднявечнага гораду?
27.09.2016
Беларускае згуртаванне вайскоўцаў
Згуртаванне стала першай арганізацыяй, якая пасля атрымання незалежнасці была забароненая. Гэта адбылося пасля таго, як 1993 годзе БЗВ правяло марш за незалежнасць. Некалькі тысяч вайскоўцаў, пераважна запасу, з шаўронамі, пад барабанны бой 25 сакавіка прайшлі па галоўным праспекце Менску. Для ўладаў гэта быў шок…
26.09.2016
Алесь Смалянчук пра ментальнасць і псіхатып беларуса
Доктар гістарычных навук, прафесар. Аўтар і натхняльнік першага беларускага Архіву вуснай гісторыі. Чым розніцца жывое сведчанне відавочцаў ад навуковых крыніцаў, як адрозніць праўду ад прыдумкі, як слухаць успаміны і разумець іх каштоўнасць? Пасля шматлікіх гадоў практыкі ў зборы і апрацоўванні інфармацыі Алесь Смалянчук робіць пэўныя высновы пра ментальнасць і псіхатып беларуса. Дзе ён, шчаслівы беларус, і як выглядае? Пра гэта ў размове, якая пакідае больш пытанняў і дае нагоду падумаць, чымся падказвае канчатковыя рашэнні ды адказы.
07.09.2016
Гурт «Onuka» прысвяціў альбом Чарнобылю
Альбом называецца «Адлік», і кожны трэк распавядае пра пераломныя моманты ў жыцці Наталлі – стварэнне гурта, падзеі Майдану і, ўласна, аварыю на ЧАЭС.
01.04.2016