вулічныя акцыі

Святлана Ціханоўскае ініцыявала стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтру на базе «BYPOL»
Галоўнай задачай Цэнтру стануць захады па аднаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку.
26.02.2021
Мільён гатовы да пратэсту, 200 тыс. – да паўстання
Цэлы мільён беларусаў гатовыя выйсці на мітынг, а 200 тысячаў – нават на ўзброенае паўстанне. Такія лічбы са спасылкай на Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі прэзідэнта апублікавалі беларускія медыі. Ці варта чакаць рэвалюцыі ды што азначаюць лічбы дзяржаўных сацыёлагаў?
26.12.2017
Пратэст у Менску: актывісты патрабуюць вызваліць палітвязняў
Неадкладна вызваліць палітвязняў ды адмовіцца ад правядзення беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017». З такім заклікам да ўладаў Беларусі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску выступілі грамадскія актывісты. Ці пачуюць улады Беларусі галасы салідарнасці?
07.07.2017
Заўтра адбудзецца акцыя пратэсту на Кастрычніцкай плошчы
У Менску закончыліся апошнія рыхтаванні да афіцыйных урачыстасцяў з нагоды Дня незалежнасці. Выйсці на вуліцы ў чырвоны дзень календара заклікае і палітык Мікола Статкевіч. Праз вулічную актыўнасць прыхільнікаў пераменаў ён мае намер схіліць улады да дыялогу і правядзення свабодных выбараў у краіне.
02.07.2017
Першамайскі пратэст у Беларусі за 1 хвіліну
Акцыі прайшлі як у сталіцы, нягледзячы на запалохванне і прэвентыўныя затрыманні, гэтак і ў рэгіёнах. Дзе міліцыянты ізалявалі не толькі актывістаў, але і журналістаў. Першамай на вуліцах беларускіх гарадоў – без каментара.
01.05.2017
1 траўня было ўсё: і пратэсты, і кроў, і чалавечыя ахвяры
Дзясяткі тысяч дэманстрантаў на вуліцах беларускай сталіцы, святочныя прывітанні ад кіраўніцтва краіны – гэтак выглядала святкаванне Першамая ў савецкія часы. Хтосьці да сей пары ўзгадвае тыя дні з настальгіяй, а хтосьці, як прыклад бессэнсоўнага прымусу. Што праўда, на пачатку 90-х выйшлі таксама тысячы, толькі ўжо пад прымусам цяжкага жыцця.
01.05.2017
1 траўня ў рэгіёнах: хапуны, затрыманні і правакацыі
Хапуны, затрыманні і правакацыі. Першамай у рэгіёнах адзначыўся неверагодна інтэнсіўнай працай міліцыянтаў і невядомых асобаў у цывільным. У Баранавічах і Берасці ўдзельнікі святочных акцыяў трапілі ў аўтазакі. У шэрагу гарадоў адбыліся прэвентыўныя затрыманні галоўных арганізатараў мітынгаў. А таксама журналістаў «Белсату».
01.05.2017
Сталічны Першамай. Як святкавалі ўлады і як пратэставала апазіцыя
Нягледзячы на афіцыйную забарону святкавання Дня салідарнасці працоўных у цэнтры Менску, ды блытаніну сярод арганізатараў. Каля паўтысячы асобаў прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу патрабаваць годнага жыцця ды спынення рэпрэсіяў у дачыненні апазіцыі, журналістаў ды незалежных прафсаюзаў. Прайшлі і праўладныя акцыі, на якія, як звычайна, частку людзей размяркоўвалі з працы.
01.05.2017
Ціск на Максіма Філіповіча: блогера будуць судзіць чацверты раз
Філіповічу прынеслі чарговы адміністратыўны пратакол. А гэта значыць, што актывіста чакае ўжо чацверты суд. Сам Філіповіч больш за дваццаць содняў перабывае за кратамі, а ці выйдзе адтуль бліжэйшымі днямі пакуль пад сумневам. У той жа час у Менску буйныя штрафы за ўдзел у маршах нязгоды і абарону Курапатаў прысудзілі сябру БХД Віталію Рымашэўскаму і старшыні руху «За свабоду» Юрасю Губарэвічу.
04.04.2017
Рэпрэсаваныя актывісты заявілі пра катаванні ў турмах
Сёння на волю выйшлі больш за два дзясяткі арыштантаў. Але здзек над вызваленымі ўдзельнікамі пратэстаў працягваецца. Людзей вывозяць здалёк ад ізалятараў, каб сваякі і паплечнікі не змаглі іх сустрэць. Вядома і пра новыя суды. На содні трапілі актывісты з Горадні і Баранавічаў. Ёсць і новыя фінансавыя пакаранні.
30.03.2017
Еўрапейская рэакцыя на падзеі ў Беларусі
Еўрапейскія суседзі Беларусі хацелі б захаваць з намі добрыя палітычныя і эканамічныя стасункі, але выступаюць супраць жорсткіх дзеянняў уладаў супраць беларускай апазіцыі і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Ці варта чакаць новых санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных падначаленых сілавікоў?
30.03.2017
Жорсткі адказ Лукашэнкі на пратэсты. Што далей?
Да сённяшніх акцыяў пратэсту ўлады падрыхтаваліся – стварылі хвалю рэпрэсіяў і запужванняў. Міліцыянты затрымалі нашых калегаў, незалежных журналістаў, якія здымалі пустую плошчу ў Віцебску, і тых, хто здымаў буйную акцыю пратэсту ў Горадні. Агулам за апошнія дні больш за 2 дзясяткі журналістаў і блогераў трапілі пад адміністратыўны пераслед. А сёння ў розных гарадах Беларусі суддзі раздавалі штрафы і арышты грамадскім актывістам.
15.03.2017
Бел-чырвона-белы цэнтр Менску. Наступным разам сцягоў будуць сотні
Бел-чырвона-белы сцяг незалежнасці. Нацыянальны, але недзяржаўны. Менавіта з гэтым сімвалам актывісты адсвяткавалі 25-годдзе падпісанне Белавежскіх пагадненняў, якія афіцыйна запачаткавалі ліквідацыю СССР. У памяць пра тыя падзеі на галоўным праспекце вывесілі больш за дваццаць нацыянальных сцягоў. Ад затрыманняў міліцыя не ўстрымалася.
08.12.2016