Аляксандр Коржыч

Вайсковец загінуў у вучэбным цэнтры ў Печах
«Атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём».
15.09.2022
«Як можа быць прэстыжным беднае войска?» Беларусаў навучаць любіць войска
Мінабароны Беларусі будзе «падвышаць прэстыж» тэрміновай службы – заявіў яго кіраўнік Андрэй Раўкоў.
14.07.2019
Вярхоўны Суд: вінаватыя толькі сяржанты, а Аляксандр Коржыч павесіўся сам
Вінаватыя толькі сяржанты, пры гэтым шараговец Аляксандр Коржыч павесіўся сам. Вярхоўны суд не задаволіў скаргі маці загінулага жаўнера Святланы Коржыч. Жанчына ўсцяж не верыць у версію ў самагубства і настойвае – да гібелі сына датычная значна большая колькасць асобаў.
09.04.2019
Два тыдні шукаюць жаўнера, які знік з вайсковай часткі ў Печах. Што мяркуюць сваякі?
Другі тыдзень шукаюць жаўнера Аляксандра Неўмяржыцкага. Паводле афіцыйнай версіі, 19 сакавіка ён уцёк з вайсковага гарнізону ў Печах. Аднак, паводле сваякоў і знаёмых маладзёна, падставаў збягаць у яго не было. Імаверныя прычыны здарэння высвятляў Ян Вярбіцкі.
29.03.2019
Маці Аляксандра Коржыча намераная спаткацца з Аляксандрам Лукашэнкам
Менскі абласны суд агучыў вырак сяржантам Яўгену Бараноўскаму, Антону Важэвічу і Ягору Скуратовічу: 9, 7 і 6 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ў давядзенні да самагубства шарагоўца ў Печах. Аднак ці расставіў гэты прысуд усе кропкі над «і» у смерці жаўнера?
05.11.2018
Апошні вырак у справе Коржыча. Каментар маці
Вяртаемся да тэмы сённяшняга суда на сяржантамі Яўгенам Бараноўскім, Антонам Важэвічам і Ягорам Скуратовічам, якіх прызналі вінаватымі ў смерці 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча. Раней пакаранні атрымалі іншыя фігуранты справы. Працэс скончыўся, але пытанні засталіся. На некаторыя з іх зможа адказаць маці загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча Святлана Коржыч, якая знаходзіцца з намі на тэлефоннай сувязі
05.11.2018
Першыя выракі ў справе Коржыча. З войска – у калонію ўзмоцненага рэжыму
Мінула больш за год ад трагедыі ў Печах. А першыя выракі суд агучыў толькі сёння.
19.10.2018
Вінаватых у гібелі Коржыча пакаралі, але ці тых, хто сапраўды заслогоўвае кару?
6 і 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем вайсковых чыноў атрымалі камандзір роты і прапаршчык з часткі ў Печах Павал Сукавенка і Артур Вірбал адпаведна. Менскі абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва злоўжыванні ўладаю, перавышэнні або бяздзейнасці ўлады.
19.10.2018
Апошнія факты ў справе Коржыча
Пракурор лічыць даказаным, што сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч давялі да самагубства Аляксандра Коржыча. Датычнасці да смерці ў Печах абвінавачаныя не прызнаюць. Сёння на судзе ў якасці сведак былі дапытаныя стрыечная сястра Аляксандра Коржыча, яе муж і найлепшы сябар загінулага. Усе яны ўпэўненыя, што смерць Аляксандра – не самагубства.
17.10.2018
Справа Коржыча. «Чалавек, які вырашыў здзейсніць самазабойства, можа звязаць сабе рукі, але не ногі»
Асноўнае пытанне справы максімальна цынічнае: ці варта самазабойцу звязваць сабе ногі і нацягваць на галаву майку перад апошнім сваім чынам. Ад адказу на яго залежыць не толькі лёс некалькіх чалавек, але і імідж беларукага войска.
08.10.2018
«Збівалі сяржантаў палкай, а яны не бачаць у гэтым нічога выключнага»
Другі судовы працэс, які звязаны з гібеллю шарагоўца Аляксандра Коржыча, мае паказальны характар, гавораць назіральнікі. На паседжанне Менскага абласнога суда сёння прыйшлі, а дакладней прывялі некалькі дзясяткаў курсантаў Вайсковай акадэміі, якія ў выхаваўчых мэтах назіралі за хадою працэсу.
01.10.2018
Справа Коржыча: Значную частку вайскоўцаў можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці
Сёння ў судзе Менскага раёну распачаўся працэс над камандзірамі загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча. Штопраўда, вінаватымі па справе старэйшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбалы праходзяць іншыя жаўнеры. У адрозненне ад Коржыча яны засталіся жывыя, хоць здзекі і прыніжэнні цярпелі аналагічныя.
01.10.2018
Справа Коржыча: Гвалт з боку следства ўзамен за дзедаўшчыну
Працягваецца суд у справе жаўнера Аляксандра Коржыча, які сёлета загінуў у вайсковай частцы ў Печах. Сёння слухалі яшчэ дваіх абвінавачаных сяржантаў – Яўгена Бараноўскага і Ягора Скуратовіча. Спачатку здзекаваліся з чалавека, а цяпер самыя падчас допытаў даведаліся, што такое ціск і здзекі – такія падрабязнасці высвятляюцца падчас чарговых судовых паседжанняў у справе загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча. Сітуацыя абрастае новымі падрабязнасцямі ды робіцца ўсё менш зразумелая.
12.09.2018