Вася Пешаход

Берасцейскі фанат пазбегнуў смерці ды ўзяўся дапамагаць украінцам
Культавы берасцейскі футбольны фанат Вася Пешаход пакінуў Беларусь і быў на валасок ад смерці. Ён не можа стрымаць слёзаў, калі ўзгадвае, як ахвотна яму прыйшлі на дапамогу ў Польшчы.
05.04.2022
Затрыманых развесілі ў калідоры, як рыбу для сушкі
1. «Вы трапілі пад раздачу, так атрымалася». Такое тлумачэнне катаванняў атрымаў паўжывы Андрэй Шклёда. І пагрозу – каб нікуды не скардзіўся. Чарговае вусцішнае сведчанне нялюдскага гвалту ў першыя дні пасля выбараў 9 жніўня. 2. Гомельскі прадпрымальнік Арцём Моладаў быў чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Цяпер ён у Тбілісі, у адмысловым шэлтары для тых, хто пацярпеў ад гвалту. Арцём распавядзе, у чым яго абвінавачваюць улады Беларусі, як выглядала затрыманне ва ўласнай кватэры і як яму ўдалося цудам з’ехаць з Беларусі. 3. Міліцыя паставіла вядомага заўзятара берасцейскага «Дынама» Васю Пешахода перад выбарам: або ён сядае ў турму, або дапамагае пазнаць на здымках тых, хто цікавіць следчага. Як наш герой трапіў у гэтую жахлівую сітуацыю, і які зрабіў выбар?
13.04.2021
Фанат
Вася Пешаход – фанат берасцейскага «Дынама». Ён «прабіў» 5 «залатых» сезонаў, што значыць – наведаў усе гульні каманды. На выязныя матчы ходзіць выключна пехатою – без аўтаспыну, без грошай, начуючы ў лесе.
31.12.2017