Усевалад Сцебурака

Прапагандыста заклініла на здымках «інтэрв'ю» з апазіцыянерам
«Хай так ТВ» атрымаў флэшку з матэрыяламі са здымак чарговага выкрыцця апазіцыі! Тым часам у Беларусі з’явіўся новы моцны наркотык – з такога не саскочыш! А яшчэ мы зрабілі падборку найлепшых момантаў інтэрв’ю нашых гасцей.
05.06.2021
«Хто прыдумаў гэтую бязглуздзіцу з «ХАМАСам»?» Сатырычнае шоу
Новы зліў: улады звярталіся да піяр-кампаніі, каб вярнуць рэпутацыю! А Сяргей Башлыкевіч распавёў «Хай так TV» пра ўльтрамарафонцаў, спартовую версію гульні «Што? Дзе? Калі?» і пра беларускую каманду мары для яе.
29.05.2021
Такому дому пазайздросцяць і ў Драздах! Сатырычнае шоу
Які будаўнічы матэрыял самы рэдкі ў Беларусі? Чаму працаўнік ЖЭСу шкадуе, што яму не намылілі галаву? Як у Нацыянальным мастацкім музеі можна знайсці пажытак для розуму і для цела? Пра ўсё гэта – у новым выпуску «Хай так TV»
22.05.2021
Лукашэнка праверыць чыноўнікаў на дэтэктары хлусні. Сатырычнае шоу
«Хай так TV» паказвае, як чыноўнік прайшоў усе выпрабаванні і атрымаў сертыфікат стоадсоткавага «ябацькі», а Зміцер Вайцюшкевіч разважае, ці варта беларусам сядзець на беразе ракі і чакаць, пакуль па ёй праплыве цела ворага.
15.05.2021
Беларускіх прызыўнікоў далучаць да АЭС. Сатырычнае шоу
Беларуская АЭС – гэта не толькі электраэнергія. Халодная зброя не абавязкова мае быць зробленая з металу. Чаму – адказвае «Хай так TV». А Юлія Шпілеўская ладзіць вясёлы майстар-клас пілатэсу.
08.05.2021
Беларускі генерал выйшаў з нажом на Боса. Сатырычнае шоу
Генерал перагуляў у гульні, да конкурсу «Міс Беларусь» падключылі армію, расеец прывёз з Беларусі «забаронку», а медык і блогер Фёдар Сумкін, з якім у эфір выйшла Святлана Ціханоўская, распавёў, якая музыка грае ў хуткай дапамозе.
01.05.2021
Міліцыя ўрываецца ў кватэры і канфіскуе вырабы «NIVEA»! Сатырычнае шоу
Міліцыя схапіла аматара брэнду «Nivea», беларускія чыноўнікі абмяняліся досведам з Паўночнай Карэяй, клуб ананімных ябацек правёў сустрэчу, а «Хай так TV» абмеркаваў з Глебам Лабадзенка, што трэба падымаць – калгасы ці шляхецкія замкі.
24.04.2021
Міліцыянты засталіся без абяцаных кватэраў. Сатырычнае шоу
«Хай так TV» высветліў, якія прэміі раздалі сілавікам, адкуль БТ бярэ сваіх вядоўцаў і сцэнарыстаў, а таксама пагутарыў з рэдактарам часопісу «Arche» Валерам Булгакавым пра тое, што будзе пасля перамогі рэвалюцыі і што варта рабіць ужо цяпер.
17.04.2021
Улады закрыюць «Славянскі базар» клоўнамі. Сатырычнае шоу
У новым выданні «Хай так TV»: хто выступіць на цырымоніі закрыцця «Славянскага базару»? Чаму лекар намазаў бараду пацыента зялёнкаю? Навошта Міхась Зуй купіў бензапілу, і ці сапраўды ён атрымаў медаль Францыска Скарыны?
10.04.2021
Беларуская цэнзура ўзялася за дзіцячыя казкі. Сатырычнае шоу
Чыноўнікі перадухілілі ідэалагічную дыверсію ў тэатры, дзе хацелі паставіць шкодныя казкі, а ў студыю «Хай так TV» завітаў ветэран розных цікавых ініцыятываў Севярын Квяткоўскі.
03.04.2021
Сакрэтная зброя супраць пратэстаў. Сатырычнае шоу
Вясна. Дзень Волі. Новая хваля пратэстаў. Агент МУС спаліўся. Сілавікі пераходзяць да плану Б! Тым часам чыноўнікі селі выпраўляць Канстытуцыю, а «Хай так TV» пагутарыў з пісьменнікам Паўлам Касцюкевічам пра гумар.
27.03.2021
Апазіцыя давяла да панікі Адміністрацыю прэзідэнта. Сатырычнае шоу
Святлана Ціханоўская пасеяла разлад сярод чыноўнікаў Лукашэнкі і тыя ўжо гатовыя здаваць адно аднаго. А «Хай Так TV» пагутарыў з чалавекам-легендай Алесем Пушкіным пра тое, як мастацтва перамагае дыктатуру.
20.03.2021
Міліцыя адмовілася дапамагаць арміі! Сатырычнае шоу
Паміж сілавікамі – напружанасць, затрыманы за пратэсты шэф-кухар – адбывае «содні»… у сталоўцы, а ў студыі «Хай так TV» – арганізатар святкавання 100-годдзя БНР у Менску, заснавальнік крамы symbal.by і грамадскага агенцтва «Арт Сядзіба» Павел Белавус!
13.03.2021