Уладзімір Кондрусь

Праваабаронцы: Уладзіміру Кондрусю пашчасціла
Асуджаны, але амаль цалкам вольны. Паўтара года гэтак званай «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам, без скіравання ва ўстанову – такі вырак суд Ленінскага раёну Менску агучыў для ўдзельніка паслявыбарчых пратэстаў у снежні 2010 года – Уладзіміра Кондруся.
26.12.2016
Пачаўся працэс над апошнім удзельнікам Плошчы-2010
Пачалося з воклічаў «Слава герою», скончылася хуткаю дапамогай і скіраваннем на псіхіятрычную экспертызу. Гэтак выглядаў пачатак судовага працэсу над удзельнікам Плошчы-2010 Уладзімірам Кондрусем, якому пагражае да васьмі гадоў зняволення. За судом, які пачаўся праз амаль шэсць гадоў пасля драматычных падзеяў у Менску, назіралі прадстаўнікі дыпламатычных місіяў ЗША і Еўразвязу.
16.11.2016
Мікола Статкевіч: Уладзімір Кондрусь зрабіў адзіны даступны для зэка крок, каб выказаць пратэст
Жахлівае і надзвычайнае здарэнне ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Уладзімір Кондрусь спрабаваў ускрыць сабе вены наўпрост у зале суда. Удзельніка Плошчы-2010 затрымалі праз пяць гадоў пасля падзеі ды абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых закалотах.
16.11.2016