указ №222

Улада метадычна знішчае прадпрымальнікаў
Прадпрымальнікі на слонімскім кірмашы абураныя тым, што дзяржава падвышае штрафы для ІП, уводзіць онлайн-цэтлікі ды зусім не клапоціцца пра тое, наколькі выканальныя новыя законы для дробнага бізнесу. Удвая падвысіліся штрафы да няправільнае вядзенне бухгалтэрыі, недаплату падаткаў. За маленькія нестыкоўкі ў бухгалтэрыі можна атрымаць штраф да ста базавых велічыняў (каля 2300 рублёў).
09.10.2018
Шумчанка пра візіт у Адміністрацыю Прэзідэнта: Мне спатрэбілася 15 гадоў, каб туды трапіць
30 сакавіка лідар рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Пер Анатоль Шумчанка сустрэўся з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай.
30.03.2018
Катастрофа для ІП: у Беларусі – алігархія
Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць знікнуць як клас. Гэткія словы гучаць ужо не ад саміх прадстаўнікоў малога бізнесу, а падмацоўваюцца статыстыкай. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасць ІП у краіне працягвае змяншацца. Калі гэткая тэндэнцыя захаваецца і надалей, ужо праз 10 гадоў Лукашэнка рэалізуе даўняе абяцанне – паціснуць руку апошняму ІП у Беларусі.
24.01.2018
ІП у шоку! Улады прыдумалі новы спосаб выцягнуць грошы з гандляроў
Сертыфікацыя тавару, штрафы і канфіскацыі. Спіс праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія так і не знайшлі развязання, зноў рызыкуе папоўніцца чарговымі рашэннямі ўладаў не на карысць малага бізнесу. Савет па развіцці прадпрымальніцтва абмеркаваў чарговы законапраект, які ў выпадку яго прыняцця накладзе новы падатковы цяжар на іпэшнікаў. Тым часам рынак займаюць гандляры з Сярэдняй Азіі, што працуюць у абыход заканадаўства.
02.10.2017
ІП масава зачыняюць бізнес. Кожны беларус заплаціць за гэта
Тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў сыходзяць з бізнесу. Паводле Белстату, на 1 жніўня сёлета ў Беларусі працавалі на 6 тысячаў дробных бізнесоўцаў менш, чымся за год да гэтага. Як выжываюць тыя ІП, што застаюцца, і хто прыходзіць на месца тых, што сыходзяць?
28.08.2017
Лідар прадпрымальнікаў: Мы – не эгаісты
Анатоль Шумчанка распавядае ў эфіры пра пытанні, які дробны бізнес хоча вырашыць на бліжэйшым форуме прапрымальнікаў.м
19.05.2017
Беларускія ІП змагаюцца з дэкрэтам № 222 ужо другі год
Беларускія прадпрымальнікі працягваюць змагацца за свае правы. Каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся сёння ля будынку Міністэрства эканомікі, каб падтрымаць гэтак званы Народны праект – прапанову для адмены найбольш балючых месцаў дэкрэту № 222. Як адрэагавалі чыноўнікі?
30.01.2017
Чыноўнікі ігнаруюць план выратавання айчынных прадпрымальнікаў
Як выжыць ва ўмовах, калі дзяржава не тое што не дапамагае, а нават актыўна замінае малому і сярэдняму бізнесу? На гэтае пытанне адказу шукалі ўдзельнікі чарговага форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску. Грамадскае абʼяднанне «Перспектыва» вынесла на абмеркаванне падрыхтаваны яе адмыслоўцамі праект дакументу дзеля ратавання ІП. На сустрэчу запрасілі і прадстаўнікоў уладаў, аднак чыноўнікі дэбаты праігнаравалі.
05.12.2016
ІП сыходзяць у падполле і Расею
Магчымае паслабленне для дробных бізнесоўцаў. На сённяшнім паседжанні працоўнай групы пры Міністэрстве эканомікі, абʼяднанне «Перспектыва» прапанавала вызваліць ад выплатаў у Фонд сацыяльнай абароны тых ІП, што часова прыпыняюць працу. Чыноўнікі нібыта выказалі гатовасць абмеркаваць гэтае пытанне.
08.07.2016
ІП пераязджаюць у Расею
Пратэсты не дапамаглі, перамовы з уладамі скончыліся нічым, а з ліпеня вярнуліся рэгулярныя праверкі. Тыя, хто могуць, – уцякаюць. Як айчынны бізнес дае рады ў такіх умовах?
06.07.2016
ІП смуткуюць і салідарызуюцца
Досыць тыповая цяпер гісторыя супрацьстаяння прадпрымальніка і дзяржавы гэтым разам завяршылася не ў судзе, а на могілках. Былую індывідуальную прадпрымальніцу Таццяну Дупанаву праводзілі ў апошні шлях. Сваякі загінулай, а таксама іншыя ІПэшнікі прыйшлі развітацца з жанчынай, якая ўчора ў Гомлі выпала з 8-га паверху. Дробныя бізнесоўцы абвесцілі жалобу ды кажуць, што і самі даведзеныя да адчаю.
22.06.2016
Ахвяра ўказу №222
Трагічная падзея ў Гомлі. Мясцовая індывідуальная прадпрымальніца скончыла жыццё самагубствам. Як мяркуюць блізкія і сваякі – праз няспынны ціск правяральнікаў. Спачатку ў яе сканфіскавалі тавар на Br 20 млн рублёў, потым абвінавацілі ў парушэнні правілаў транспартавання рэчаў. Іншыя ІПэшнікі абвяшчаюць жалобу ды кажуць, што сітуацыя сярод бізнесоўцаў усцяж вельмі складаная.
21.06.2016
ІП прыстасаваліся, але не змірыліся
Спачатку масавыя страйкі на рынках, пасля пратэсты прадпрымальнікаў у сталіцы, але ў выніку іпэшнікі збольшага вярнуліся на рынкі ды працуюць, нягледзячы на ўказ № 222 Здавалася б – пытанне вырашанае, але сёння дзясяткі прадстаўнікоў бізнес-супольнасцяў з усёй краіны на форуме ІП нагадалі ўладам пра свае праблемы.
13.06.2016