Ташкент

Аўтарытарная супраца. Што Менск хоча прадаць Узбекістану?
Вітальныя расцяжкі і сцягі Узбекістану. Менск рыхтуецца да прыезду прэзідэнта гэтай краіны Шаўката Мірзіёева, які сёння прыбывае ў беларускую сталіцу з афіцыйным візітам. Сустрэча кіраўнікоў краінаў адбудзецца заўтра, але ўжо вядома, што галоўным пытаннем стане эканамічная супраца. Што Менск хоча прадаць узбекам і ці варта нам інвеставаць ва Узбекістан?
31.07.2019
Менск – Ташкент: дыктатарскі абмен
Аляксандр Лукашэнка скончыў свой візіт ва Узбекістан і хваліцца вынікамі. Вынікі падводзім і мы. Госць студыі«Белсату» – Уміда Ніязава «Узбекска-Германскі форум па правах чалавека»: «Аляксандра Лукашэнку прыймалі на вельмі высокім узроўні. Адчуваецца, што прэзідэнтам у размове адзін з адным вельмі камфортна. Гэта два аўтарытарных лідара, якія не будуць узнімаць ніякіх непрыемных пытанняў. Але хочацца вярнуцца да пытання аб бавоўне. Ва Узбекістане дзейнічае ўнікальная сістэма: дзяржава, каб панізіць кошт бавоўны, прымушае людзей розных прафесій ісці працаваць ці наймаць кагосьці замест сябе. Гэта вельмі цэнтралізована. Але абсурд заключаецца ў тым, што Узбекістан валодае вялізным людскім рэсурсам, і замест таго, каб наняць такую армію беспрацоўных, дзяржава выкарыстоўвае ўжо працуючы персанал…» Чым гэтая схема зацікавіла кіраўніка Беларусі – у працягу размовы.
14.09.2018
Беларусаў чакаюць ва Узбекістане. Лукашэнка ў «краіне дыняў»
Кіраўнік Беларусі паляцеў ва Узбекістан. Сёння Аляксандр Лукашэнка паспеў ускласці кветкі да помніку Ісламу Карымаву і манументу ўзбекскай незалежнасці. А на заўтра запланаваныя перамовы з Шаўкатам Мірзіёевым – тэт-а-тэт і ў складзе дэлегацыяў.
12.09.2018