Сяргей Данкверт

Беларускае малако пацячэ ў В’етнам?
Беларускія харчы шкодзяць расейскаму спажыўцу. «Рассельгаснагляд» забараніў пастаўкі са Шчучынскага масласырзаводу – у сыры знайшлі антыбіётыкі. Усё мацней у Расеі гучаць заклікі цалкам забараніць продаж беларускіх малочных тавараў. Што на гэта афіцыйны Менск?
29.03.2018
«Расея – нашая бяда», адпомсцім санкцыёнкай!
Толькі ўзяліся за яблыкі і ялавічыну, як у адказ «папёрлі» клубніцы і хурма. Рассельгаснагляд амаль штодня вінаваціць Беларусь у парушэнні санкцыйнага рэжыму. У адчаі некаторыя расейскія чыноўнікі прапануюць самыя жорсткія захады, але эксперты кажуць, што кантрабанда аплочваецца абодвум бакам.
06.12.2017
Канец лафе. Лукашэнка больш не заробіць на турэцкіх памідорах
Турэцкія памідоры вернуцца ў Расею – праўда, па абмежаваных квотах, першую партыю могуць паставіць ужо цягам наступнага тыдня. Памідоры былі ў Расеі апошнім забароненым прадуктам з Турцыі. Афіцыйны ж Менск цягам турэцка-расейскіх спрэчак удала карыстаўся сітуацыяй. Ці зменіцца нешта цяпер?
01.11.2017
Беларусь супраць «Рассельгаснагляду». Вайна працягваецца
Менш за месяц пратрымалася дамова паміж Лукашэнкам і Пуціным у справе кіраўніка «Рассельгаснагляду» Сяргея Данкверта. На пачатку красавіка, акрамя развязання нафтагазавае спрэчкі, вялася гаворка і аб прыпыненні крымінальнае справы супраць расейскага чыноўніка, аднак сёння, напярэдадні візіту адмыслоўцаў «Рассельгаснагляду», тэма вярнулася.
02.05.2017
Лукашэнка выбівае ў Расеі грошы, каб расплаціцца з народам
Не толькі пра ўнутраныя, але і пра вонкавыя набалелыя справы гаварыў сёння Лукашэнка. А менавіта далучыўся да слоўнай перапалкі з Дзмітрыем Мядзведзевым. Бухгалтэрыя не павінная ляжаць у аснове беларуска-расейскіх дачыненняў, заявіў кіраўнік Беларусі. Мядзведзева Лукашэнка сёння назваў сваім закаранелым сябрам. Толькі, сяброўства краінаў апошнім часам усё больш трышчыць па швах.
09.03.2017
Расея: беларуская кілбаса замест іспанскага хамону
Беларускія харчы – якасныя, але кантрабанду санкцыйнай прадукцыі з нашай краіны трэба жорстка спыняць. Як сцвярджае Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі, так лічыць пераважная бальшыня расейцаў. Расейская Дзярждума галасы выбарцаў чуе, ды ўжо разглядае законапраект аб замаскаванай «санкцыёнцы», а «Рассельгаснагляд» пагражае новымі захадамі супраць як рээкспартаванай прадукцыі, гэтак і ўласна беларускай.
03.03.2017
Замест сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін увёў новыя санкцыі
Блакуюць цэлымі вобласцямі і галінамі вытворчасці. «Рассельгаснагляд» плануе яшчэ больш актыўна накладаць санкцыі на беларускія харчы. Кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт даў інтэрвʼю расейскаму выданню «Известия». Паводле яго, пастаўкі кантрабанды ў Расею зацвярджаюць высокапастаўленыя ветэрынарныя лекары ў нашай краіне. Кантрабанда ці не, але Беларусь ад актыўнасці «Рассельгаснагляду» церпіць мільённыя страты.
22.02.2017
Міхаіл Русы на абвінавачанні з боку Расеі: «Разбаўляць малако сухім нявыгадна»
Беларусы, у сілу сваёй сквапнасці і нядобрасумленнасці, дадаюць у натуральнае малако – сухое, а пішуць – што яно цалкам натуральнае. Гэткія закіды агучыў раней кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. А віцэ-прэмʼер Беларусі Міхаіл Русы кажа, што гэта, паводле яго выразу – эканамічны дэбілізм. Па-першае, разбавіць малако ў ходзе пастэрызацыі немагчыма тэхнічна, бо ўся аўтаматыка герметызаваная. А па-другое, гэта ня мае сэнсу, бо сухое малако даражэйшае, чым натуральнае і яго выгадней прадаваць асобна.
19.12.2016