Святаслаў Барановіч

Вячаслаў Сіўчык: З уладамі трэба паводзіцца, як з дваровымі хуліганамі
Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заклікае 4 траўня а 10:00 прыйсці ў Менгарсуд (Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) і падтрымаць прадпрымальніка, баксёра-аматара Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што ён адбіваў дэманстрантаў у агентаў-праваахоўнікаў у цывільнай вопратцы.
02.05.2018
Лукашэнка пахваліў міліцыянтаў, якія разганяюць мітынгі
«Нават у мірны час роля ўнутраных войскаў вялікая», заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка. Тое ж самае ён казаў і на нядаўнім свяце чэкістаў. Падабенства рыторыкі кіраўніка краіны ў абодвух выпадках, відаць, вынікае з падабенства функцыяў, якія выконваюць ваенізаваныя аддзелы МУС і КДБ. Пра свята барацьбы з гэтак званымі «унутранымі ворагамі».
16.03.2018
Чаму баксёр, які ўдарыў міліцыянта, – палітвязень?
Пераапранутыя ў цывільнае, яны не прадстаўляліся міліцыянтамі, не паведамлялі, за што затрымліваюць – папросту білі абсалютна мірных грамадзянаў. Пакаранне за гэта? Ну што вы… А вось грамадзянін, які заступіўся за збіваных і ўлупіў адному з нападнікаў, цяпер пойдзе ў турму. Небяспечны прэцэдэнт і яшчэ больш небяспечны сігнал грамадству – у матэрыяле Валерыя Руселіка.
12.03.2018
Як адрозніць бандыта ад міліцыянта?
Людзі ў цывільным, або ціхары, як іх клічуць у народзе, даўно сталі сталым інструментам працы сілавікоў на масавых мерапрыемствах. Людзі без апазнавальных знакаў паводзяцца так, нібыта маюць тыя ж правы, што і праваахоўнікі. Праваабаронцы ж звяртаюць увагу на тое, што такая «ціхарская» практыка, мякка кажучы, не адпавядае літары закону.
06.03.2018
«Калі б ён ударыў, то той быў бы інвалідам!» За абарону актывістаў Барановічу пагражае 4 гады
Чарговае слуханне рэзанансавай справы Святаслава Барановіча. Ён бараніў людзей ад міліцыянтаў у штацкім, калі тыя спрабавалі затрымліваць удзельнікаў акцыі пратэсту супраць «дармаедаўскага» дэкрэту. Пракурор запрасіў для Барановіча чатыры гады ў калоніі агульнага рэжыму.
20.02.2018