Сухарава

У Менску пачалі зносіць будынак царквы «Новае жыццё»
Канфлікт уладаў і вернікаў цягнецца з 2005 года
20.06.2023
Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!
Васіль Шаранговіч бязлітасна змагаўся з пятаю калонаю і наймітамі варожых дзяржаваў. А потым сам трапіў у жорны карнай машыны. Адное па ім засталося – імя на шыльдах вуліцы, дзе рэпетаваў гурт «Мроя», у Сухараве, раёне, якога магло не быць.
04.04.2021
Недарэчныя назвы вуліцаў. Без палітыкі!
Гэтым разам Лявон Вольскі, як чалавек з абвостраным пачуццём слова, звярнуў увагу на вуліцы, чые назвы гучаць нейтральна. Але гэта толькі першае ўражанне. Насамрэч яны дэманструюць моўную глухату беларускіх чыноўнікаў.
28.03.2021
У суботу на маршы выйшлі менскае Сухарава і гарадзенская Альшанка
Традыцыйна акцыі праходзяць таксама ўвечары
05.12.2020
У двух сталічных раёнах дагэтуль нельга піць ваду з крану
Ужо другія содні жыхары сталіцы вымушаныя стаяць у чэргах па пітную ваду, бо водаправодная не прыдатная для ўжывання.
25.06.2020
«Хлор уперамешку з фекаліямі». У некаторых раёнах Менску праблемы з вадою
Вада вельмі рэзка пахне ёдам, і яе немагчыма піць
24.06.2020
«Ледзь не ўвесь Менск памрэ». У Сухараве змагаюцца супраць заводу для спальвання смецця
А пачалося ўсё са смуроду ад мазуту
11.03.2020
«Налёт страшны, смярдзіць гарэлым». Чаму Менск сталі ацяпляць мазутам?
Менская ЦЭЦ-4 пачала выкарыстоўваць рэзервовае паліва – мазу, што імгненна заўважылі менчукі: у паветры – хімічны пах, на машынах – пласты сажы.
27.01.2020
Менск – апошні ў спісе еўрапейскіх сталіцаў паводле якасці жыцця
Рэйтынг Quality of Living Rankings складаецца з 39 фактараў, у тым ліку – паводле ацэнкі працы грамадскага транспарту. Менавіта ў кірунку развіцця грамадскага транспарту сталіца Беларусі намерваецца дагнаць сваіх еўрапейскіх калег, але не хутка. З працягам тэмы Галіна Абакунчык.
14.03.2019
Чыноўнікі не спыняюцца. Павялічыць Сухарава коштам зносу 80 дамоў
Слугі народу размаўляць з народам не асабліва хочуць. Гэтак ад жыхароў сталічнага раёну Сухарава чыноўнікі адмежаваліся з дапамогай міліцыі. Толькі адзінкам удалося прабіцца ў адміністрацыю Фрунзенскага раёну, хаця справа датычыць больш як васьмідзесяці сем’яў – іх дамы збіраюцца знесці.
08.02.2019
Севярынец: Сталічныя ўлады хочуць перасварыць жыхароў Сухарава
У Менску прайшлі грамадскія абмеркаванні адносна пабудовы школы і басейну на месцы пратэстанцкае царквы «Новае жыццё», што месціцца ў сталічным мікрараёне Сухарава.
16.01.2019
Улады хочуць знесці евангельскую царкву ў Менску
Такім бачаць свой малітоўны дом у раёне Сухарава вернікі евангельскай царквы «Новае жыццё». Яны маглі б пабудаваць яго тут, на месцы старога. Улады ж бачаць на гэтым месцы школу або паліклініку для новага кварталу, які мае паўстаць побач. Сёння праект новай забудовы прэзентавалі жыхарам раёну.
16.01.2019
АГП: улады рыхтуюць чарговую фальсіфікацыю
Бел-чырвона-белыя сцягі раніцай залуналі на мосце над менскай кальцавой дарогай. Такім чынам патэнцыйны кандыдат у мясцовыя дэпутаты Алесь Лагвінец завяршыў збор подпісаў за сваё вылучэнне ды павіншаваў беларусаў са 100-годзем БНР. Сёння быў апошні дзень падачы дакументаў у акруговыя выбарчыя камісіі. Ад заўтра распачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў.
08.01.2018