справа патрыётаў

Алег Волчак: Дзяржава нікому плаціць кампенсацыі не будзе. Не пасадзілі – радуйцеся
Сёння было абвешчанае рашэнне суда Маскоўскага раёну ў Менску па справе аб прычыненні маральнай шкоды фігурантам «справы патрыётаў» (правялі за кратамі некалькі месяцаў). Суддзя Вольга Гусакова адмовіла ў пазове. Але гэта справа толькі кропля ў моры.
04.04.2018
Год за патрон. Чаго дзяржава прычапілася да мастака?
Былога фігуранта «Справы патрыётаў» Андрэя Бяляўскага прызналі вінаватым у незаконным захоўванні боепрыпасу ва ўласнай кватэры. А менавіта – патрона ад аўтамата Калашнікава. У якасці пакарання Бяляўскага прыгаварылі да аднаго году абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову.
12.01.2018
Справа патрыётаў. Фігурантаў дабіваюць па-асобку?
Скандальную справу «Белага легіёну» афіцыйна прыпынілі, але ціск на яе фігурантаў не спыняецца. Заўтра суд Ленінскага раёну Менску распачне разгляд крымінальнай справы супраць Андрэя Бяляўскага аб захоўванні баявога патрона. Ці гэта працяг гэтак званай «справы патрыётаў»?
10.01.2018
Справа патрыётаў. Пасадзілі памылкова? Вашыя праблемы!
Уварваліся ў хату, пасадзілі ў ізалятар, назвалі тэрарыстам і баевіком па тэлебачанні, а потым проста адпусцілі, не папрасіўшы нават прабачэння. Фігуранты «справы патрыётаў» не могуць дамагчыся кампенсацыі маральнай шкоды,нанесенай працаўнікамі КДБ, бо… не маюць дазволу з суду і Следчага камітэту. Пра парадоксы айчыннай юстыцыі распавядзе Яраслаў Сцешык.
14.12.2017
БТ і «саўбелку» не пакараюць за пасквілі пра фігурантаў «справы патрыётаў»
Следчы камітэт спыніў крымінальную справу, вядомую як «справу патрыётаў» і «справу Белага Легіёну» – з адсутнасці складу злачынства. Следчым спатрэбілася больш за паўгода, каб прызнаць: не было ніякай групы баевікоў, ніхто не рыхтаваў крывавыя правакацыі, а ўся канфіскаваная зброя – або трэніровачныя макеты, або страйкбольныя рэплікі. Засталіся толькі месяцы праведзеныя за кратамі, выкрывальныя сюжэты і фільмы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах, застрашэнне суайчыннікаў баевікамі са зброяй, за якія наўрад ці хто папросіць прабачэння.
30.11.2017
Анджэй Пачобут: мэта «справы патрыётаў» – запалохаць грамадства
Журналіст Анджэй Пачобут мяркуе, што спыненне справы «Белага легіёну» было прадказальным пасля таго, як яе фігурантаў выпусцілі на волю.
30.11.2017
Следчы камітэт працягне справу патрыётаў
Ці працягваць тэрмін следства? Ці зачыніць нашумелую крымінальную справу «Белага легіёну». Гэта рашэнне меўся прыняць Следчы камітэт Беларусі. Сёння мінае шэсць месяцаў з таго моманту, як гучная справа скалыхнула Беларусь.
21.09.2017
Справа «Белага легіёну развалілася? За кратамі засталіся двое
Чарговыя фігуранты ў справе «Белага Легіёну» на свабодзе. Пад падпіску аб нявыездзе з Следчага ізалятару часовага ўтрымання выйшлі чацвёра абвінавачаных у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. За кратамі застаюцца толькі некалькі асобаў. Ці азначае гэта, што гучнае расследаванне развалілася канчаткова?
29.06.2017
Справу патрыётаў «спускаюць на тармазах». Палітвязняў масава вызваляюць
Абвінавацілі, кінулі за краты, цяпер паціху вызваляюць. На свабодзе чарговыя фігуранты «Белага легіёну». Пад падпіску аб нявыездзе выйшлі на волю Сяргей Стрыбульскі, Уладзімір Фёдараў, Аляксандр Зімніцкі, Віктар Данілаў і Алесь Яўдаха. Ці азначае гэта, што ўлады спрабуюць спусціць на тармазах сфабрыкаваную справу ды сухімі выйсці з вады?
28.06.2017
Справа «Белага легіёну»: чаму ўлады даюць заднюю?
Учора баевікі і тэрарысты, сёння асобы, у дзеяннях якіх няма складу злачынства. Супраць чарговага фігуранта справы «Белага легіёну» Рамана Васільева спынілі крымінальны пераслед. Раней жа стала вядома, што ў падобнай сітуацыі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі. Чаму ўлады робяць крокі назад?
09.06.2017
«Білі чацвёра, клалі, заломвалі рукі, білі каленам у сонечнае спляценне»
Спыніць катаванні ў ізалятарах. Праваабаронцы патрабуюць вызваліць з арышту 14 чалавек, што праходзяць па гэтак званай «справе патрыётаў», ды зладзіць праверку ў Следчым камітэце і Генпракуратуры. Цэнтр «Вясна», «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і іншыя – агулам 9 арганізацыяў – абураныя фактам катавання фігурантаў справы.
07.06.2017
Сяброўка Алеся Яўдахі: КДБшнікі цэнзуруюць лісты пра тое, як перадаць кнігі ў турму
У гэтак званай «справе патрыётаў» у ізалятарах застаюцца 16 чалавек. Іхныя семʼі – жонкі, дзеці, бацькі, а таксама сябры не бачылі мужчынаў ужо больш за два месяцы. Іх вінавацяць у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, хаця назіральнікі кажуць, што справа, імаверна, развальваецца.
24.05.2017
Фігуранты «справы патрыётаў» выходзяць на волю, але маўчаць
Бацька Яўгена Палтаржыцкага, фігуранта «справы патрыётаў», якога 19 траўня перавялі пад хатні арышт не заўважыў зменаў у паводзінах ці здароўі сына. Аднак Канстанцін Палтаржыцкі кажа, што сын адмаўляецца гаварыць на тэму судовае справы а заўтра Яўгена чакае сустрэча са следчымі.
22.05.2017