Шумчанка

Падаткавая просіць стучаць. А беларусы не хочуць
Падатковая інспекцыя звяртаецца да савецкіх метадаў. Менчукам прапануюць «здаваць» праваахоўнікам людзей, якія ўхіляюцца ад аплаты падаткаў. У сталіцы пачалася акцыя пад назваю «Заплаці падаткі – працуй сумленна». Яна працягнецца да 23 сакавіка. З чым звязаная гэткая актыўнасць і ці будуць менчукі так бы мовіць «пастукваць» на суседзяў?
19.03.2018
Узбекскі бізнес паставіў на калені рэчыцкіх гандляроў
Дзве фуры новага тавару штотыдзень, поўная зала пакупнікоў нават у абед: як на сённяшнія беларускія рэаліі – фантастычны поспех для крамы, якая гандлюе трыкатажам, ды яшчэ і ў правінцыі. Даць афіцыйнае тлумачэнне гэткаму «эканамічнаму цуду» крамы «Нішон» у Рэчыцы патрабуюць ад уладаў і мясцовыя гандляры, і рэспубліканскае аб’яднанне «Перспектыва».
07.06.2017
Форум ІП: змрочныя перспектывы, будзе толькі горш
Ужо традыцыйны форум Індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску. Здаецца, што з 2006-га году, калі адбылася першая такая сустрэча, змянілася не гэтак і шмат – усё тыя ж праблемы – чыноўнікі ня ідуць насустрач, ІП мусяць даваць рады з усё новымі бюракратычнымі перашкодамі, пакуль пакупніцкая здольнасць насельніцтва падае. Тым не менш сёлетні форум ІП прайшоў яшчэ ў больш змрочнай атмасферы, чымся ўсе папярэднія.
22.05.2017
Што значыць атака «русского мира» на лідара прадпрымальнікаў?
Помста за падтрыманне Украіны. Невядомыя апаганілі аўта лідара прадпрымальніцкага руху Анатоля Шумчанкі надпісам «ЛНР – сіла». Следчы камітэт 10 дзён будзе здзяйсняць праверку і тады ўжо прымаць рашэнне, ці ўзбуджаць крымінальную справу па артыкуле «хуліганства». Прадстаўнікі ж дэмакратычнага руху перакананыя, што гэта не бытавое хуліганства, а чарговы выпад «рускага міру».
10.02.2017
Беларускія ІП змагаюцца з дэкрэтам № 222 ужо другі год
Беларускія прадпрымальнікі працягваюць змагацца за свае правы. Каля двух дзясяткаў чалавек сабраліся сёння ля будынку Міністэрства эканомікі, каб падтрымаць гэтак званы Народны праект – прапанову для адмены найбольш балючых месцаў дэкрэту № 222. Як адрэагавалі чыноўнікі?
30.01.2017
Чыноўнікі ігнаруюць план выратавання айчынных прадпрымальнікаў
Як выжыць ва ўмовах, калі дзяржава не тое што не дапамагае, а нават актыўна замінае малому і сярэдняму бізнесу? На гэтае пытанне адказу шукалі ўдзельнікі чарговага форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску. Грамадскае абʼяднанне «Перспектыва» вынесла на абмеркаванне падрыхтаваны яе адмыслоўцамі праект дакументу дзеля ратавання ІП. На сустрэчу запрасілі і прадстаўнікоў уладаў, аднак чыноўнікі дэбаты праігнаравалі.
05.12.2016
ІП: без «перспектывы» на арэнду
Прадпрымальніцкаму абʼяднанню «Перспектыва» адмаўляюць у арэндзе памяшкання для правядзення эканамічнага форуму. Паводле некаторых крыніцаў, уладальнікі залаў атрымоўваюць тэлефанаванні ад уладаў Менску з патрабаваннем не падпісваць дамову з апальнымі прадпрымальнікамі. Але нягледзячы ні на што, ІПшнікі спрабуюць змагацца за свае інтарэсы, шукаючы новыя шляхі.
11.04.2016
Анатоль Шумчанка: Улады павінны дазволіць Марш прадпрымальнікаў
Разам на падтрыманне дробных гандляроў. Экс-палітвязень, адзін з лідараў апазіцыі Мікалай Статкевіч і лідар абʼяднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка супольна арганізоўваюць у Менску Марш прадпрымальнікаў, які запланаваны на 14-га сакавіка.
23.02.2016
Анатоль Шумчанка: Пасля стыхійнага мітынгу ў Гомлі ўлады перастрахаваліся
Індывідуальныя прадпрымальнікі працягваюць змаганне за сваё права на працу. Гаворка пра патрабаванне дробных бізнесоўцаў адмяніць указ № 222, згодна з якім на кожны тавар яны мусяць мець сертыфікат.
19.01.2016
Форум ІП: пратэст або дыялог?
На пачатак – распаленая да чырвані сітуацыя паміж прадпрымальнікамі ды ўладамі. Патрабаванне адзінае – адмена або мараторый на ўказ 222. А вось што да шляхоў змагання – еднасці няма. Большасць хоча дамаўляцца з уладамі. Але ёсць і заклікі да вулічных пратэстаў. Чый голас пераможа і ці прадпрымальнікі змогуць паставіць на сваім – пакуль пад пытаннем. А тым часам пакупнікоў вітаюць пазамыканыя гандлёвыя кропкі.
11.01.2016