Пётр Рабаў

Улады забаранілі вядомаму расейскаму гісторыку прыязджаць у Беларусь
За лекцыю – содні і дэпартацыя. Расейскі філосаф і гісторык Пётр Рабаў нават не паспеў прачытаць гарадзенскім слухачам лекцыю – яе перарвалі міліцыянты. Не здолее гэтага зрабіць навукоўца і ў бліжэйшае дзесяцігоддзе, бо на столькі атрымаў забарону ўезду ў нашую краіну. Але гэта не адзіны пацярпелы інтэлігент у гэтай гісторыі.
17.10.2017
Лаяліся, жартавалі і білі: «маскі-шоу» пасля канцэрту «Miensk Edge Day 2017»
Дзясяткі наведнікаў канцэрту «Miensk Edge Day 2017», разам з музыкамі, былі дастаўленыя ў РУУС Партызанскага раёну: кагосьці позна ўвечары адпусцілі, кагосьці адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.
15.10.2017
Расейскі філосаф пра затрыманне ў Беларусі: Нічога сабе, схадзіў за хлебушкам
Прыехаў правесці лекцыі ў Беларусі, атрымаў 6 содняў арышту. Расейскі філосаф і даследнік анархізму Пётр Рабаў паводле судовага рашэння змешчаны пад варту ў Баранавіцкі ізалятар часовага ўтрымання. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і распаўсюдзе экстрэмісцкіх інфармацыйных матэрыялаў. У знак пратэсту нязгодны з абвінавачаннем грамадзянін Расеі абвесціў галадоўку.
11.10.2017