Пятрухін

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю
Адседзелі увесь тэрмін
17.12.2022
У Берасці зноў судзяць праціўнікаў акумулятарнага заводу
«Удзельнікаў пратэсту супраць акумулятарнага заводу хочуць задушыць штрафамі», – лічыць праваабаронца Раман Кісляк.
18.05.2020
Каронавірус пераследу не перашкода: як міліцыя цісне на экаактывістаў з Берасця і Светлагорску
«Я сказала, што нікога не пускаю дадому ў сувязі з каронавірусам. Міліцыянты паабяцалі распілаваць дзверы».
28.04.2020
Інвестар акумулятарнага заводу ў Берасці – за кратамі
Інфармацыю «Белсату» з неафіцыйных крыніцаў пацвердзіла Генпракуратура. Пракуроры арыштавалі прынамсі 6 чалавек у межах праверкі сітуацыі, звязанай з акумулятарным заводам у Берасці. У следчым ізалятары знаходзіцца і інвестар заводу «АйПаўэр» Віктар Лемяшэўскі.
02.07.2019
Акумулятарны завод пад Берасцем не запрацаваў
«АйПаўэр» не запрацаваў. Замест запланаванага на сёння запуску на поўную магутнасць акумулятарнага заводу, супраць якога больш за год пратэстуюць берасцейцы, яго кіраўніцтва правяло прэс-канферэнцыю для журналістаў. Што праўда, не для ўсіх. Ані мясцовых блогераў, ані здымачнай групы «Белсату» на размову не пусцілі.
11.06.2019
11 чэрвеня афіцыйна запусцяць акумулятарны завод пад Берасцем
У гэты ж дзень будуць чарговы раз судзіць мясцовага блогера Сяргея Пятрухіна, які без страху распавядае грамадскасці пра ўсе змены вакол шкоднай вытворчасці. Сёння суд не агучыў выраку народнаму рэпарцёру, якога вінавацяць у дробным хуліганстве. Але хто насамрэч хуліганіць у буйных маштабах?
10.06.2019
Выйшаў з суда і пайшоў рабіць блог. Сяргею Пятрухіну далі 17 680 рублёў штрафу за «абразу» міліцыянтаў
Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін атрымаў сёння 17 тысячаў 680 рублёў штрафу за «абразу» і «паклёп» на міліцыянтаў. Гэта найбуйнейшы штраф журналістам і блогерам за апошнія гады. Колькі каштуе беларуская свабода слова і як яе ацанілі ў свеце?
18.04.2019
Блогер Сяргей Пятрухін: «Калі мне хочуць заткнуць рот – ім трэба мяне расстраляць!»
Больш за 9 тысячаў рублёў штрафу ды яшчэ амаль 8 тысяч – кампенсацыя маральных стратаў і судовых выдаткаў. Суддзя Ленінскага раёну Берасця Аляксандр Семянчук вынес прысуд вядомаму блогеру Сяргею Пятрухіну: яго прызналі вінаватым у абразе і паклёпе на міліцыянтаў. Суму памерам амаль 8 тысяч долараў у эквіваленце блогер мусіць сплаціць цягам месяца, на ягоную маёмасць накладзены арышт, а сам Пятрухін застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.
18.04.2019
Улада помсціць праціўніку акумулятарнага заводу ў Берасці. Крымінальная справа нібы за захоўванне боепрыпасаў
Вобшукі ўчора, а сёння прыйшлі з рэвізіяй у дом. На актыўнага праціўніка акумулятарнага заводу «АйПаўэр» Майсея Мазька завялі крымінальную справу нібыта за захоўванне боепрыпасаў. Мужчына цяпер у ізалятары Ленінскага РАУС Берасця. Абвінавачаны віны не прызнае і кажа – зброю апошні раз трымаў у руках у 1975 годзе.
03.04.2019
«Яны выбралі чалавека, які вельмі даверлівы, дабрадушны...» Улады пачалі помсціць за пратэсты ў Берасці
Распачатая крымінальная справа за нібыта «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» у дачыненні Майсея Мазько, актывіста супраць акумулятарнага заводу пад Берасцем. Сёння ў доме, што належыць актывісту, здзейснілі ператрус. Аўтамабіль Майсея Мазька працаўнікі ДАІ спынілі ўчора. У аўце нібыта знайшлі патроны і выбухоўку. Паводле самога актывіста, пакет з боепрыпасамі падкінулі яму, каб дыскрэдытаваць і запужаць праціўнікаў запуску акумулятарнага заводу. 62-гадоваму Майсею Мазьку можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.
03.04.2019
«Выбухнуць можа па ўсёй Беларусі». Пратэст супраць акумулятарнага заводу радыкалізаваўся
Пратэсты берасцейцаў супраць будаўніцтва кітайскага акумулятарнага заводу не сціхаюць ужо год. Напярэдадні абураныя грамадзяне замест звыклага стаяння на цэнтральнай плошчы і кармлення галубоў пайшлі калонай па цэнтры гораду. Белсат таксама выйшаў на вуліцы Берасця і спытаў у мінакоў, як яны ставяцца да будаўніцтва заводу і пратэстаў супраць яго.
18.02.2019
Берасцейцы хочуць рэферэндум па справе «атрутнага» заводу
Быць ці не акумулятарнаму заводу побач з Берасцем? – пытанне на рэферэндум… Праціўнікі будаўніцтва шкоднай вытворчасці ствараюць групу, якая зоймецца зборам подпісаў дзеля ініцыявання народнага галасавання. На збор подпісаў у ініцыятыўнай групы будзе 2 месяцы. Акцыя завершыцца поспехам, калі ЗА падпішуцца 10% мясцовых грамадзянаў з выбарчым правам. Ці ў справе акумулятарнага заводу патрэбен рэферэндум, і ці правядуць яго сумленна – мы запыталіся ў Берасцейцаў. Праваабаронца Раман Кісляк з Берасця з намі на сувязі
11.12.2018
Завод у Берасці: міністр сустрэўся з блогерамі
Амаль сто пытанняў і больш за пяць гадзінаў размовы – чацвёра берасцейскіх актывістаў, якія прэзентавалі пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу, сустрэліся з міністрам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам.
05.12.2018