Украіна пагражае Беларусі за выкрадзенага ФСБ украінца
Беларусь – небяспечная краіна для ўкраінцаў. Хлопец паехаў у Гомель да дзяўчыны з Сочы, цяпер, імаверна, утрымліваецца ў СІЗА ў Краснадары. Бацькі кажуць пра выкраданне іхнага сына Паўла Грыба праз ФСБ. Ды ўжо напісалі заяву ў Генпракуратуру нашае краіны, упраўленне МУСу Гомельскай вобласці ды следчы камітэт Расеі. Факт мінання мяжы прызналі і беларускія памежнікі. Ці Беларусь яшчэ мае незалежнасць, ці расейскае ФСБ працуе без межаў? І ці могуць нашыя суседзі давяраць афіцыйнаму Менску?
31.08.2017