Міхась Булавацкі

Беларускія выдавецтвы пабаяліся друкаваць кнігу аб праблемах беларускамоўных
Амаль 30 гадоў змагання за права на беларускую мову, апісаныя ў адной кнізе. Беларускамоўны настаўнік матэматыкі з Магілёву Міхась Булавацкі сабраў усе свае ліставанні з чыноўнікамі ў адным выданні. У форме эпісталярнага жанру ў ёй паказаны чалавек, які змагаецца за сваё права быць беларусам і карыстацца роднаю мовай.
12.10.2017