Марына Дудчанка

Ідэолаг тлумачыць, навошта райвыканкаму баян за $ 4500
Гулянка да ўпаду. А ўсё ў Талачынскім райвыканкаме. Там абвесцілі тэндар на пакупку баяна. Гэтакі ж, на якім іграў сам Аляксандр Лукашэнка. Увага – за амаль 9 тысячаў рублёў. І пажаданы інструмент ужо знайшлі – ды ажно на 100 рублёў таннейшы. Але зэканомленыя грошы на вецер не пойдуць. За іх набудуць гукаўзмацняльную апаратуру. Калі ж на ўсю краіну загучыць дарагі баян, а ў Талачыне грымне спеў і пойдуць танцы – ведае Вольга Старасціна.
23.10.2017