Марш недармаедаў

«Для службовага карыстання»: што новага рыхтуюць «дармаедам»?
У Менск прыязджала місія міжнародных прафсаюзных арганізацыяў. Не пад Першамай, а таму што ў Беларусі парушаюцца правы працоўных.
23.04.2018
«Калі б ён ударыў, то той быў бы інвалідам!» За абарону актывістаў Барановічу пагражае 4 гады
Чарговае слуханне рэзанансавай справы Святаслава Барановіча. Ён бараніў людзей ад міліцыянтаў у штацкім, калі тыя спрабавалі затрымліваць удзельнікаў акцыі пратэсту супраць «дармаедаўскага» дэкрэту. Пракурор запрасіў для Барановіча чатыры гады ў калоніі агульнага рэжыму.
20.02.2018
«Выратуйце мяне». Удзельніцу пратэстаў два тыдні трымаюць у варʼятні
Забралі маёмасць, а пасля завезлі ў Навінкі. Удзельніца антыдармаедскіх пратэстаў, актывістка Галіна Лагацкая каля двух тыдняў знаходзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя. Сябры Лагацкай перакананыя, што гэта помста за ейную грамадскую дзейнасць.
03.01.2018
Класкоўскі: Падзея 2017 года – пратэсты «дармаедаў»
Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі лічыць, што галоўная падзея 2017 года ў Беларусі – гэта пратэсты «дармаедаў».
28.12.2017
Сіўчык заявіў, што лідараў апазіцыі свядома калечаць у турмах
Праблема дзедаўшчыны і нездаровых дачыненняў у беларускім войску будзе ўзнімацца ў Менску і ў бліжэйшую суботу пад час акцыі пратэсту, якую ладзіць апазіцыя. Улады, у сваю чаргу, ладзяць паляванне на актывістаў, каб ізаляваць іх на час правядзення восеньскага «Маршу абураных беларусаў».
16.10.2017
Марш абураных беларусаў – праз тыдзень. Улады ўжо пачалі рэпрэсіі
Беларускі нацыянальны кангрэс рыхтуецца да чарговага пратэставага маршу, які мае адбыцца ў наступную суботу. У адрозненне ад ранейшых акцыяў, гэтым разам апаненты ўладаў робяць стаўку не на палітычныя, а на эканамічныя патрабаванні. Улады ж адказваюць ты, чым і заўсёды – арыштамі лідараў пратэставага руху.
12.10.2017
Еўропа дапамагла Лукашэнку адпомсціць за пратэсты?
Ці нашумелая справа Алеся Бяляцкага паўтараецца? «Белсат» звярнуўся да Літвы і Польшчы з просьбаю адказаць: ці прадстаўлялі краіны на запыт Міністэрства юстыцыі Беларусі інфармацыю пра банкаўскія рахункі кіраўнікоў прафсаюзу РЭП, на якіх у нашай краіны завялі крымінальныя справы.
07.08.2017
Апазіцыя плануе пратэсты ў адказ на рэпрэсіі прафсаюзаў
Дэмакратычная супольнасць Беларусі бʼе трывогу: улады краіны зрабілі замах на незалежныя прафсаюзы. Сёння ў Менску адбылася экстранная нарада. Яе ўдзельнікі рашуча асудзілі ўчорашні ператрус і затрыманні актывістаў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Якія захады будуць зробленыя бліжэйшымі днямі?
03.08.2017
Улады адпомсцілі прафсаюзам за дармаедскія пратэсты
Моцны ўдар беларускіх сілавікоў па незалежных прафесійных звязах. Выламаныя дзверы, ператрусы, забраная тэхніка і затрыманні. Гэтак пачаўся працоўны дзень для прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Дэпартамент фінансавых расследаванняў вінаваціць арганізацыю ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Але некаторыя адмыслоўцы ўпэўненыя: гэта помста ўладаў за актыўнасць падчас вясновых пратэстаў ды абарону працоўных.
02.08.2017
Дэкрэт аб дармаедах наадварот. Чаму беларусы не могуць вярнуць грошай?
Больш за 50 тысячаў чалавек сплацілі падатак на «дармаедства», іншыя ж у пратэстах выказалі нязгоду з незаконнымі паборамі. І дамагліся не толькі спынення налічвання падатку з беспрацоўных, але і магчымасці вяртання ўжо заплачаных грошай. Але пакуль няшмат беларусаў атрымалі свае сродкі назад.
20.07.2017
«Дармаед», у якога адабралі дачку: «Маё дзіцё ў закладніках, а я раб»
Дзіця ў закладніках. Гэтак сваю сітуацыю апісвае пінчук Руслан Гусейнаў. Яму не аддаюць дачку Мілану з сацыяльнага прытулку. Афіцыйнае абгрунтаванне – мужчына не мае сталае працы. Але пінчук упэўнены, што гэта пакаранне за актыўнасць падчас антыдармаедскіх пратэстаў. Сацыяльныя ж работнікі цвердзяць: палітычнага складніку ў справе Руслана Гусейнава няма.
19.07.2017
Удзельнікі пратэстаў: «Міліцыянты, якія трымалі нас пад арыштам, усурʼёз пыталіся: як жыць далей?»
Ці чакаюць нас чарговыя пратэсты і ці здольныя ўлады ісці на саступкі?
10.05.2017
Дармаеды – гэта калі ёсць што есці. А мы – жабракі!
Госці студыі «Людскіх справаў» сышліся на тым, што апазіцыянераў у краіне пасля сакавіцкіх пратэстаў пабольшала. Бо адныя пераканаліся, што з дзейнай уладай кашы не зварыш, а ў другіх і кашы той нават няма.
27.04.2017