Учынак Цукерберга выкліча новыя ахвяраванні
Лепшы свет, без пакутаў ад хваробаў, з чалавечаю роўнасцю і развіццём патэнцыялу кожнай асобы. Такую будучыню паабяцалі сваёй нованароджанай дачцэ стваральнік сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» мільярдэр Марк Цукербэрг разам з жонкаю Прысілаю Чан. Дзеля высокіх мэтаў сям’я Цукербэргаў ахвяруе свае мільярды на дабрачыннасць.
02.12.2015