лібералізацыя

Сяргей Румас прапанаваў павагу да прыватнай уласнасці і неўмяшальніцтва ў здаровую канкурэнцыю
Дзяржава гатовая не саджаць за падаткавыя парушэнні. У Палаце Прадстаўнікоў ухвалілі ўрадавую праграму на бліжэйшыя два гады, якую прадставіў прэм‘ер-міністр Сяргей Румас. Павага да прыватнай уласнасці, неўмяшальніцтва ў здаровую канкурэнцыю – прыгожыя словы ці сапраўды новыя прынцыпы, узятыя на ўзбраенне ўладамі?
31.10.2018
Бізнесоўцы Лукашэнкі: і патрэбныя, і шкодныя
Гэтак званы «Пракапенягейт» – то бок спробы ўплывовага ІТ-бізнесоўца падчысціць у медыях згадкі пра сваё затрыманне – зноўку ўзнімае пытанне ролі і лёсу прадпрымальнікаў у палітычнай сістэме Беларусі. За кратамі працяглы тэрмін знаходзяцца раней уплывовыя бізнесоўцы Аляксандр Кныровіч і Віталь Арбузаў. Да дзелавога клімату ў Беларусі.
28.12.2017
ІП здаюць пазіцыі вялікім крамам. Як ацалець?
Лібералізацыя бізнесу – гэтае словазлучэнне гэтай восенню чыноўнікі паўтараюць як мантру, спадзяюцца на гэтую «беспрэцэдэнтную свабоду і ільготы» і ўласна бізнесоўцы. Але ці пайшло далей за словы? Пакуль што прадпрымальнікі ані свабодаў, ані ільготаў не адчулі. Што перашкаджае дробнаму бізнесу жыць і развівацца – на прыкладзе адной крамы.
12.12.2017
Айтышныя планы Лукашэнкі
Ён называў Інтэрнэт сметніцай ды бачыў у ім пагрозу сваёй уладзе, намагаўся ўвесці татальны кантроль за карыстальнікамі Сеціва ды цэнзураванне анлайн-медыяў. Цяпер жа бачыць за ім будучыню для Беларусі ды абвяшчае курс на стварэнне новай – лічбавай – рэчаіснасці для краіны.
11.12.2017
Лібералізацыі не адбылося: прадпрымальнікі вымушаныя закрываць гандлёвыя пункты па ўсёй краіне
Дэкрэт №7, які меўся спрасціць жыццё прадпрымальнікам, не толькі не апраўдаў іхных чаканняў, але і пагатоў ад пачатку распрацаваны без уліку інтарэсаў іпэшнікаў. Несуцяшальная выснова падсумоўвае апытанне прадпрымальнікаў, зладжанае аб’яднаннем «Перспектыва» ў межах рэйтынгу «Найлепшы рэгіён для вядзення бізнесу».
04.12.2017
Улады дазволяць купляць валюты колькі хочаш
Валютная лібералізацыя пасля жорсткіх абмежаванняў, якія дзейнічалі больш за 20 гадоў. Як высветліла агенцтва БелаПАН, ужо найбліжэйшым часам улады Беларусі плануюць адмяніць мэтавую пакупку замежнай валюты на ўнутраным рынку айчыннымі прадпрыемствамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Што ж паўплывала на гэткае рашэнне? Сапраўды памкненне надаць бізнесу фінансавую самастойнасць ці ўсё-ткі жаданне папросту атрымаць чарговы крэдыт?
20.11.2017
Шэф-рэдактар «Экономическая газета»: не веру ў лібералізацыю
02.11.2017
Ці пойдзе Лукашэнка на маштабную лібералізацыю?
Лукашэнка ня хоча паўзахадаў у эканоміцы – заданне стаіць на маштабную лібералізацыю дзелавога клімату. Гэтак на сённяшнім інвестыцыйным форуме ў Менску заявіў віцэ-прэмʼер Беларусі Васіль Мацюшэўскі – адносна пакету законаў, які паступіў на разгляд Лукашэнкі ў аўторак. Паводле ўрадоўца, анансаваныя змены будуць прынятыя найбліжэйшым часам.
29.09.2017
Суд супраць пракуратуры ў справе масавага забойства
Пракурор прасіў найвышэйшую меру пакарання. Але Менскі гарадскі суд вырашыў пакінуць жыццё менчукам, што жорстка забілі трох чалавек, ды прызначыў ім пажыццёвае пакаранне. Беларуская Феміда стала больш гуманнай ці ўлады краіны, пазбягаючы самых жорсткіх прысудаў, спрабуюць такім чынам дагадзіць Захаду?
06.03.2017
Што яшчэ прынясе лібералізацыя?
Госці студыі – Андрэй Дзмітрыеў (кампанія «Гавары праўду!») і Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ).
22.11.2016
Адкуль растуць ногі ў палітычнай «лібералізацыі»?
Госці праграмы – праваабаронцы Уладзімір Лабковіч і Алена Танкачова.
05.10.2016
Лібералізацыя МУС не для ўсіх
Не штраф, а толькі папярэджанне. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі абяцае менш караць грашыма, а праводзіць больш тлумачальных размоваў з грамадзянамі. Пра магчымую лібералізацыю Адміністратыўнага кодэксу МУС паведаміў на сваёй старонцы ды там жа запытаў беларусаў: у якой ступені новаўвядзенні акажуцца мэтазгоднымі? Стаўленне да іх неадназначнае. Да таго ж ужо сёння вядома, што палёгкі закрануць далёка не ўсіх.
21.01.2016