Леанід Кулакоў

Як у Беларусі перад рэферэндумам затрымліваюць актывістаў
Чым бліжэйшы рэферэндум, тым больш затрыманняў. Сёння зранку ў шклоўскай папраўчай установе адкрытага тыпу затрымалі гомельца Георгія Васіленку, ужо асуджанага з палітычных прычынаў.
17.02.2022
Актывіст звярнуўся ў Камітэт ААН праз парушэнні яго права на мірныя сходы
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
06.03.2020
Грамадскі актывіст: «Калі Лукашэнка баіцца 10 чалавек, напэўна з ім штосьці не так»
Лёс актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка па-ранейшаму невядомы. Напярэдадні маладзён атрымаў штраф за антыміліцэйскі пост у сацсетцы, а на выхадзе з суда яго затрымалі сілавікі. Меркавана ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў чаканні суда за акцыю салідарнасці з палітвязнямі, што адбылася ў мінулы аўторак на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
06.03.2019
«Дзякуй Богу, што не вывезлі ў лес за 150 кіламетраў». Удзельнікі акцыі ў Менску – на Акрэсціна
Вось тут, у ізалятары на Акрэсціна, знаходзяцца затрыманыя арганізатары і ўдзельнікі акцыі «Свабоду палітвязням!» Павел Севярынец, Вольга Мікалайчык, Арцём Чарняк і Леанід Кулакоў. Усіх схапілі ў розных частках гораду, некаторых яшчэ да пачатку самой акцыі!
28.02.2019
Уладальнік «Поедем, поедим» хоча кампрамісу
Бізнесовец абяцае агучыць сваю пазіцыю па кампаніі байкоту ў пятніцу, 20 ліпеня.
19.07.2018
Ультыматум для «Поедем поедим»
Каля рэстарану «Поедем поедим» побач з месцам масавых расстрэлаў у Курапатах працягваецца вахта добраахвотнікаў.
15.07.2018
Менчукі не гатовыя бараніць Курапаты
Нягледзячы на грамадскую інертнасць, арышты і ціск, няспынная варта пад сценамі рэстарану застаецца.
14.07.2018
Абараняць Курапаты пачалі ўва Украіне
Як уплывае замежнае падтрыманне на стан справаў ля месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?
28.06.2018
У Беларусі распачаўся пераслед удзельнікаў антываенных пратэстаў
Расейскія войскі, што ўдзельнічалі ў буйных вучэннях «Захад-2017», пакінулі Беларусь. І распачаўся пераслед удзельнікаў антываенных пратэстаў восьмага верасня. Адразу два суды за тую акцыю пратэсту прайшлі сёння, і гэта, на меркаванне праваабаронцаў, толькі пачатак.
29.09.2017
Як толькі еўрапейцы з’ехалі, улады пачалі масавыя рэпрэсіі
Як толькі прастыў след еўрапейскіх чыноўнікаў, што днямі наведвалі Менск, беларуская Феміда пачала караць апанентаў уладаў арыштамі ды штрафамі. Найбольш актыўным – содні, пенсіянерам і моладзі – непамерныя штрафы.
20.07.2017
Напісалі: «Масавы сход». А я быў адзін. Леанід Кулакоў звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН
Актывіст грамадзянскае кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў мяркуе, што Рэспубліка Беларусь парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
30.05.2017
Пачаліся апошнія судовыя канвееры за вясновыя акцыі пратэсту
Новыя суды удзельнікаў акцыяў нязгоды. Буйным штрафам памерам Br 920 пакаралі ў Менску актывіста Леаніда Кулакова за акцыю 1-га траўня. Адначасова пачаўся суд па справе былога судэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту Крысціяна Шынкевіча. Маладзён унёс скаргу, што яго незаконна адлічылі з ВНУ за грамадскую дзейнасць. У той жа час з ізалятараў выходзяць чарговыя арыштанты за ўдзел у апоншіх акцыях нязгоды.
18.05.2017
Ціск на актывістаў: Філіповіч, Абрамовіч, Нікалайчык, Кулакоў. Хто наступны?
Чарговыя штрафы і содні: ціск на актывістаў працягваецца. Іх судзяць і за абарону Курапатаў, і за Маршы недармаедаў, і за тое, што разгарнулі нацыянальны сцяг ля ізалятару на Акрэсціна.Падрабязней – Кацярына Андрэева.
21.04.2017