Крыштыяну Раналду

На каго сорамна глядзець Лукашэнку?
«Па-за гульнёй» на «Белсаце» – гэта спартовыя навіны Беларусі і свету. Галоўныя падзеі, крытычны погляд і цікавая аналітыка.
04.09.2021
Лёсаванне Лігі Чэмпіёнаў УЕФА. Каму пашанцавала?
«Па-за гульнёй» на «Белсаце» – гэта спартовыя навіны Беларусі і свету. Галоўныя падзеі, крытычны погляд і цікавая аналітыка.
27.08.2021
Зноў першая! Домрачава вярнулася і перамагла
Для яе чым горш умовы, тым лепш. Халерычны характар Дарʼі Домрачавай усцяж пакідае яе непрадказальнай. У тым ліку і для сябе. Сёлета ў сваёй першай гонцы – мікставай эстафеце ў шведскім Эстэрсундзе Дарʼя памылілася пры стральбе двойчы, індывідуальная гонка на 15 кіламетраў прынесла ёй цэлых тры штрафных хвіліны і пры гэтым 14-е месца, у спрынце там увогуле не фінішавала і раптам перамога ў Гохфільцэне.
08.12.2017
Агляд спартовых навінаў
Сталічнае хакейнае «Дынама» цалкам праваліла свой першы матч чарговага выязнога турнэ ў КХЛ. У Падольску мясцовы «Віцязь» не пакінуў ніводнага шанцу зубрам і разграміў іх 4:0.
24.10.2017
Агляд спартовых навінаў 10.01.2016
Партугальскі нападнік Крышціяну Раналду стаў сапраўдным футбольным брэндам мінулага года, у чарговы раз адсунущшы свайго старога канкурэнта на галоўныя прызы сезону – аргентынца Льёнэля Мэсі. Атакоўны гулец мадрыдскага «Рэалу», 31-гадовы Раналду навзаны найлепшым футбалістам 2016 году ў свеце на традыцыйнай цырымоніі Міжнароднай федэрацыі футболу ФІФА ў швейцарскім Цюрыху.
10.01.2017
Агляд спартовых навінаў 20.12.2016
На чэшскую тэнісістку Пэтру Квітаву напалі ўва ўласным доме. Інцыдэнт здарыўся, калі 11-ая ракетка свету вярнулася дадому пасля трэнінгавага збору ў Іспаніі. У выніку нападу Пэтра аказала супраціў рабаўніку, атрымала нажавое раненне левай рукі і была дастаўленая ў шпіталь. Жыццю двухразовай чэмпіёнцы «Ўімблдану» нічога не пагражае, але невядомаму злачынцу ўдалося ўцячы з месца злачынства, яго шукае паліцыя.
20.12.2016
Агляд спартовых навінаў 13.12.2016
Моладзевая хакейная зборная Беларусі, узрост гульцоў не перавышае 20-ць гадоў, запісвае ў свой актыў другую перамогу на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне, што прымае Нямеччына.
13.12.2016