Каменны Лог

Эксперт пра выракі ашмянскім мытнікам: вінаваты ці не, нікога не цікавіла
Гучная справа, хабары і вялікія грошы. Ашмянскія мытнікі. Працяг суда. І ажно адзінаццаць чарговых абвінаваўчых прысудаў. А сярод фігурантаў – і вядомы барацьбіт за беларушчыну. Ды дзясяткі асобаў у судовай залі, жадаючых паназіраць за крымінальнай справай і расправай, якую кантралююць і на самым версе. Дзе сканчаецца мяжа правасуддзя, а дзе пачынаецца паказальнае шоу?
05.09.2017
16 асуджаных, 68 абвінавачаных. Судзяць мытнікаў з Ашмянаў
Адна з найбуйнейшых крымінальных справаў. Карупцыя на ашмянскай мяжы. Давалі і бралі хабары ў асабліва буйных памерах. І толькі сёння 16 асуджаных. Яны атрымалі ад 5 да 11 з паловаю гадоў турмы. Многія – з канфіскацыяй маёмасці. Усяго ў справе ажно 58 абвінавачаных. Сёння Менскі абласны суд вынес рашэнне па першай групе ашмянскіх мытнікаў.
08.08.2017