Андрэй Кабякоў

Экс-прэм'ер Кабякоў аб пратэстах у Беларусі: Сітуацыя няпростая
Але ён верыць, што сітуацыя выправіцца.
22.12.2020
Чыноўнікі – недатыкальная каста?
Знайсці якасных кіраўнікоў на дзяржаўную службу робіцца ўсё складаней. Часам пошук кандыдатаў займае месяцы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у мінулым месяцы на нарадзе пра павелічэнне прэстыжу дзяржаўнай службы.
09.08.2018
Беларусы не атрымаюць ані па $ 500, ані па $ 1000
Урад Беларусі запланаваў прагноз па росце гаспадаркі. Аптымістычны, але ці рэальны?
13.06.2018
Кітайскі чай з беларускім варэннем. Што Менску трэба ад Пекіну
Візіт намесніка старшыні КНР у Беларусь, які завяршыўся сёння, прынёс першыя вынікі.
29.05.2018
1 % беспрацоўных – план ураду на год. Як?
Планавая гаспадарка мусіць быць планавай ва ўсім. Але калі планы дзяржавы намалаціць на сёлета не менш за 9 мільёнаў тонаў зерня выглядаюць яшчэ больш- менш зразумела, то план ураду мець па ўсёй краіне не больш за 1% зарэгістраваных беспрацоўных выглядае дзіўна. А што калі іх будзе на трэць, або страшна падумаць, на 0,5 % болей за план?
01.03.2018
Кабякоў – прэм’ер 3 гады. Хто ён і што зрабіў?
Прэм’ер-міністр – гэта гучыць годна. Але ці гэтак жа годна гучыць «прэм’ер-міністр Беларусі»? Роўна тры гады таму гэтую пасаду заняў Андрэй Кабякоў. Пахваліцца ж цудоўнымі дасягненнямі ўрад пакуль не можа: сярэдні заробак на ўзроўні $ 500 так і застаецца абяцаннем, а ўсё больш беларусаў з’язджаюць на заробкі за мяжу.
28.12.2017
Беларусь год адказвала за збліжэнне Еўропы. Гэта як?
Міжнародная арганізацыя, пра якую шараговыя беларусы амаль нічога не чулі. Між тым увесь гэты год Беларусь была старшынём Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Паводле прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, арганізацыя давяла сваю значнасць у якасці пляцоўкі для дыялогу і супрацоўніцтва. Беларускія дзяржаўныя медыі выдаюць самую падзею ледзь не за чарговую перамогу айчыннай дыпламатыі. Колькі ў гэтым праўды?
12.12.2017
З Беларусі праз Расею цяпер не ўцячэш
Дадзеныя «невыязных» грамадзянаў Беларусі і Расеі аб’яднаюць у адну базу. Адпаведная дамоўленасці паміж Міністэрствамі ўнутраных справаў абедзвюх краінаў былі падпісаныя ў Гомлі ў часе паседжання Савету міністраў гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Агулам чыноўнікі абмеркавалі больш за два дзясяткі пытанняў, датычных фармавання адзінай міграцыйнай прасторы.
08.12.2017
Лукашэнка: эканоміка расце. Беларусы: ён прыкалваецца?
Сярэдні заробак $ 500 , абяцаны беларусам Аляксандрам Лукашэнкам, зноўку адкладваецца на потым. А вінаваты зноўку ўрад. На адмысловай нарадзе Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў забяспечыць прымальны рост эканомікі і стварыць новыя працоўныя месцы. Наколькі гэта рэальна падчас «ручнога» кіравання гаспадаркай?
21.11.2017
Спіс чыноўнікаў, якія могуць здаць Беларусь як Крым
Нарадзіліся не ў Беларусі, служылі ды вучыліся ў Расеі, цяпер жа – на службе ў нашай краіне. Міжнародная выведчая супольнасць «Inform Napalm» апублікавала новы спіс, як цвердзяць актывісты, агентаў расейскага ўплыву ў Беларусі. Сярод іх – айчынныя вайскоўцы, сілавікі ды нават урадоўцы з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі. Якую функцыю выконваюць гэтыя людзі ды што з гэтага вынікае?
15.09.2017
Лукашэнка апынуўся ў машыне часу, дзе прэзідэнт – Пазняк
Мульт-парадокс часу: Пуцін зноў носіць валізы Сабчака, пракурор Антончык шле позву дырэктару саўгаса Гарадзец Лукашэнку, а Кабякоў з міністрамі распачынаюць галадоўку пад трыбунай Парламенту супраць прэзідэнта Пазняка.
14.05.2017
Кабякоў паабяцаў усяму свету, што беларуская эканоміка пойдзе ўгару
Стабілізацыйныя захады ўраду далі плён, і цяпер дарога для эканомікі – толькі ўгару. Налета Валавы ўнутраны прадукты Беларусі мае вырасці на адну 1,7 %. Пра гэта прэмʼер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў у абнародаваным сёння інтэрвʼю агенцтву «Ройтэрз».
20.12.2016
Кабякоў ратуе эканоміку ў Маскве
Пакуль кіраўнік краіны праводзіць уласную палітыку ў Турцыі, беларускі прэмʼер вызначае лёс айчынных прадпрыемстваў у Маскве. Падчас сустрэчы са сваймі калегамі з Расеі, Казахстану, Кыргызстану і Арменіі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь чакае хуткага зняцця абмежаванняў ва ўзаемным гандлі паміж краінамі Еўразійскага саюзу. Што ж непакоіць афіцыйны Менск ды якія неадкладныя пытанні спрабуе развязаць прэм’ер Беларусі ў расейскай сталіцы?
14.04.2016