Кабанаў

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю
Адседзелі увесь тэрмін
17.12.2022
У Берасці зноў судзяць праціўнікаў акумулятарнага заводу
«Удзельнікаў пратэсту супраць акумулятарнага заводу хочуць задушыць штрафамі», – лічыць праваабаронца Раман Кісляк.
18.05.2020
Больш за $ 3000 штрафаў, і гэта не канец. У Берасці судзяць праціўнікаў акумулятарнага заводу
13.05.2020
Каронавірус пераследу не перашкода: як міліцыя цісне на экаактывістаў з Берасця і Светлагорску
«Я сказала, што нікога не пускаю дадому ў сувязі з каронавірусам. Міліцыянты паабяцалі распілаваць дзверы».
28.04.2020
«Яны выбралі чалавека, які вельмі даверлівы, дабрадушны...» Улады пачалі помсціць за пратэсты ў Берасці
Распачатая крымінальная справа за нібыта «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» у дачыненні Майсея Мазько, актывіста супраць акумулятарнага заводу пад Берасцем. Сёння ў доме, што належыць актывісту, здзейснілі ператрус. Аўтамабіль Майсея Мазька працаўнікі ДАІ спынілі ўчора. У аўце нібыта знайшлі патроны і выбухоўку. Паводле самога актывіста, пакет з боепрыпасамі падкінулі яму, каб дыскрэдытаваць і запужаць праціўнікаў запуску акумулятарнага заводу. 62-гадоваму Майсею Мазьку можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.
03.04.2019
Берасцейцы хочуць рэферэндум па справе «атрутнага» заводу
Быць ці не акумулятарнаму заводу побач з Берасцем? – пытанне на рэферэндум… Праціўнікі будаўніцтва шкоднай вытворчасці ствараюць групу, якая зоймецца зборам подпісаў дзеля ініцыявання народнага галасавання. На збор подпісаў у ініцыятыўнай групы будзе 2 месяцы. Акцыя завершыцца поспехам, калі ЗА падпішуцца 10% мясцовых грамадзянаў з выбарчым правам. Ці ў справе акумулятарнага заводу патрэбен рэферэндум, і ці правядуць яго сумленна – мы запыталіся ў Берасцейцаў. Праваабаронца Раман Кісляк з Берасця з намі на сувязі
11.12.2018
Завод у Берасці: міністр сустрэўся з блогерамі
Амаль сто пытанняў і больш за пяць гадзінаў размовы – чацвёра берасцейскіх актывістаў, якія прэзентавалі пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу, сустрэліся з міністрам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам.
05.12.2018
Пратэсты ў Берасці. «Прыбеглі ампапаўцы, раскідвалі жанчын, хапалі за рукі – гэта страшна»
250 рублёў – столькі каштуе пакарміць галубоў у цэнтры Берасця. Суд аштрафаваў тых, хто на знак пратэсту супраць будоўлі акумулятарнага заводу прыйшоў карміць птушак на плошчу Леніна. Палітыка Мікалая Статкевіча пакаралі пяццю соднямі арышту.
16.10.2018
Затрыманні ў Берасці. «З маленькім сынам трымалі ў РАУС каля чатырох гадзін»
У Берасці пасля традыцыйнага нядзельнага кармлення галубоў – сімвалу пратэсту супраць акамулятарнага заводу – міліцыя затрымала 10 асобаў. Пратэсты мы асвячаем рэгулярна, а вось размоваў з удзельнікамі не мелі даўно. На сувязі з намі Алесь Абляк, адзін з актывістаў
15.10.2018
Кожны дзясяты ўдзельнік акцыі пратэсту ў Берасці затрыманы
Карміць птушак на галоўнай плошчы Берасця па-ранейшаму незаконна. Міліцыя затрымала кожнага дзясятага ўдзельніка мірнай акцыі пратэсту. Падтрымаць пратэстоўцаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва патэнцыйна небяспечнага акумулятарнага заводу, прыехаў Мікалай Статкевіч. Калі іншых затрыманых неўзабаве адпусцілі, то апазіцыйнаму палітыку давядзецца чакаць суда за кратамі.
14.10.2018
Блогеры Пятрухін і Кабанаў: Штрафы нас не спыняць
Аляксандру Кабанаву і Сяргею Пятрухіну далі па 980 рублёў штрафу за трансляцыю каля акумулятарнага заводу ў Пінску.
12.03.2018