Ігар Эйдман

Пуцін у пошуку нявесты! Cатырычнае шоу
Пуцін у пошуку нявесты, ці чакаць чэргаў на мяжы Беларусі пасля заявы прэс-сакратаркі Лукашэнкі, Наталля Эйсмант пераймае лексікон свайго боса – глядзіце 8-ы выпуск праграмы «Вячэрні шпіль».
11.03.2019
Сацыёлаг: Расейцы гатовыя цярпець «Божы гнеў» Пуціна
Зірнем за ўсходнюю мяжу. Вельмі важныя і павучальныя, у тым ліку для Аляксандра Лукашэнкі, высновы зрабілі сацыёлагі «Левада-цэнтру». Паводле апытання, апублікаванага сёння ажно дзве траціны расейцаў лічаць, што напоўніцу адказнасць за праблемы, якія стаяць перад іх краінай, нясе Уладзімір Пуцін. Гэта абсалютны максімум за ўвесь час сацыялагічных даследаванняў. То бок усе гэтыя байкі пра добрага цара і дрэнных баяраў на большасць нашых суседзяў не ўплываюць. Сацыёлаг Ігар Эйдман пракаментуе сітуацыю, а таксама спытаем жыхароў Вялікага Ноўгараду, ці Пуцін нясе адказнасць за праблемы ў краіне
22.11.2018
Рэйтынгі Пуціна абваліліся
Без перабольшання, вялікі «упс!» для Уладзіміра Пуціна. Рэйтынгі расейскага прэзідэнта абваліліся да ўзроўню 2013-га года – да нейкіх там 58-мі адсоткаў. Гэткім чынам, падзенне даверу да Пуціна склала 17 адсоткаў, што вынікае з сацыялагічнага даследавання «Левада-цэнтру». Цікава, што рэйтынг войска ў вачах расейцаў куды вышэйшы – 66 адсоткаў. Многія апытаныя цвердзілі, што ў іх унутры ажно распірае ад гонару, калі глядзяць, як ракеты ляцяць з Каспійскага мора ў бок Сірыі.
04.10.2018