грамадская журналістыка

Журналістка, якую судзяць у Гомлі: Я працую з пятлёю на шыі
Судзяць, штрафуюць і пераследуюць. Але яна надалей здымае, выслухоўвае людзей, перадае інфармацыю. Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова чарговы раз у судзе. Толькі сёлета гэта ўжо пятае судзілішча над нашай калегай. Але Ларыса не паддаецца і ставіцца нават да такой сітуацыі з творчым запалам.
04.08.2017
Суд за судом. Улады працягваюць пераслед «Белсату»
Суд над аператарам нашага тэлеканалу Аляксандрам Баразенкам, які пачаўся раніцай аб 11 гадзіне неўзабаве быў адкладзены да 9 жніўня. Менавіта ў гэты дзень паказанні змогуць даць панятыя, якія бачылі відэатэхніку нашага калегі з нібыта налепкамі «Белсат».
03.08.2017
Міліцыя хоча забараніць беларускіх ют’юб-блогераў
Блогер – не правапарушальнік. Гомельскі суд апраўдаў Максіма Філіповіча. Раней міліцыянты даводзілі, што той сваёй актыўнасцю ў медыяпрасторы фактычна падмяніў дзяржаўныя медыі. Сёння гомельскія міліцыянты знайшлі іншую ахвяру: яны брутальна збілі незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага, які рабіў рэпартаж пра судовы працэс.
21.07.2017
Ці забароніць суд сэлфі газеты побач са сметніцай?
Гомель. І гісторыя, якой няма канца. Змаганне незалежнага журналіста Сяргея Ляпіна з дзяржаўнымі прапагандыстамі. Узаемныя судовыя пазовы і закіды. Хто каго? «Gomel tooday» ці «Гомельская правда»?
11.07.2017
Гамяльчук абараніў мёртвых, але не абараніў сябе
Працягваем сачыць за судовай баталіяй у Гомлі. Нечаканы паварот у цкаванні незалежнага журналіста Сяргея Ляпіна. Ён гучна загаварыў пра будоўлю дому на касцях. Паднялася хваля ў дзяржаўных медыях і пачаліся ціск і суды. І раптам у судзе забудоўнік прапанаваў журналісту міравое пагадненне.
06.07.2017
Гомель: юрыдычная вайна дзяржаўных і незалежных журналістаў
На мапе пераследу Гомель. Сказаў праўду – і не можа абрацца праблемаў. Гомельскага журналіста Сяргея Ляпіна цкуюць з ціснуць з усіх бакоў. Але той не паддаецца і не адпускае. Падаюць у суд на яго дзяржаўныя прапагандысты. А журналіст робіць тое ж самае.
05.07.2017
Новая хваля рэпрэсіяў, каб заткнуць раты незалежных журналістаў
Штотыдзень – штраф. Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі чарговы раз аштрафаваны, цяпер за фотаздымак. Агулам жа незалежны журналіст, які даўно трапіў у апалу ўладаў, мае заплаціць бліжэйшымі днямі ў казну Br 2300. Узяліся праваахоўнікі і за магілёўскіх журналістаў. Пра неабʼяўленую вайну супраць незалежных майстроў пяра і відэакамеры – Вольга Старасціна.
15.06.2017
Бюджэт Беларусі ратуюць апазіцыянеры і журналісты
Чарговая гучная карупцыйная справа ў Беларусі. КДБ пацвердзіла затрыманне больш за 10-ці кіраўнікоў са сферы аховы здароўя. Чаму медыцыну можна назваць ціхай затокай для карупцыянераў і хто заплоціць за шэрыя схемы ў сістэме айчыннага лекавання?
19.05.2017
Журналістку аштрафавалі за акцыю, якой не было
Штраф за асвятленне акцыі, якой не было. Вользе Чайчыц суд Дзяржынскага раёну прызначыў сплаціць Br 920. За апошні час – гэта адзін з самых вялікіх штрафаў сярод журналістаў.
12.05.2017
Лябедзька пра міліцыю: «Гэта адрыжка савецкіх часоў»
Усё, што адбываецца ў міліцыі, мусіць застацца ў міліцыі. Супрацоўнік Крычаўскага РАУС пра злоўжыванні ў аддзяленні пастанавіў распавесці медыям. Цяпер яго вінавацяць у «дыскрэдытацыі» міліцыі. Яму пагражае звальненне, ці нават крымінальная справа.
05.05.2017
Чаму ў Беларусі складана быць журналістам?
Летась за ўвесь год паводле падлікаў беларускай асацыяцыі журналістаў выпадкаў ціску на журналістаў з боку ўладаў было ўсяго 16. Сёлета ж такіх выпадкаў ужо амаль у 10 разоў больш. Але гэтую статыстыку не агучваюць на міжнароднай выставе «СМІ ў Беларусі», прысвечанай сусветнаму дню прэсы.
03.05.2017
Ларыса Шчыракова – журналістка, у якой адбіраюць сына, атрымала штраф
Суд Гомельскага раёну аштрафаваў журналістку «Белсату» Ларысу Шчыракову на 41 базавую велічыню. Раней ёй пагражалі, што ў выпадку калі не спыніць журналісцкую дзейнасць, у яе адбяруць сына. Новае фінансавае пакаранне можа стварыць падставу для далейшага шантажу незалежнай журналісткі. У той жа час назіральнікі за судовым працэсам кажуць пра грубыя парушэнні.
12.04.2017
Рэпрэсіі супраць Белсату. А мы працуем, нягледзячы ні на што
Улады рознымі шляхамі цягам усёй нашай працы спрабуюць перашкодзіць вяшчанню. Але, мы працягваем паказваць праўду і казаць пра рэальнае жыццё ў Беларусі, а не жыццё паводле дзяржаўных тэлеканалаў.
31.03.2017