Эколаг: Ядравыя адкіды трэба будзе захоўваць тысячагоддзямі
На грамадскіх слуханнях Міністэрства энергетыкі высветлілася: плану, што рабіць з адпрацаваным ядравым палівам БелАЭС – няма. Можа, будзем адсылаць у Расею, а можа, пахаваем у нас. Ва Украіне, у Чарнобылі, спрабавалі зрабіць сховішча для самых небяспечных адкідаў, і з гэтага нічога не выйшла – элементы ўсё адно прасочваюцца. Распавёў пра гэта фізік, доктар тэхнічных навук Георгій Лепін.
30.01.2019